Пачаўся рэгіянальны этап інфармацыйнай кампаніі "Даступнасць", якую праводзіць Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Першыя інфармацыйныя дні прайшлі ў Гродне і Брэсце.
На сустрэчах з прадстаўнікамі грамадскасці, прэсы, грамадскіх і дзяржаўных арганізацыяў выступіў каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. Галоўная тэма, якую абмяркоўвалі прысутныя - Даступнасць у сферы інваліднасці, архітэктурная, эканамічная, ментальная, прававая. Акрамя таго, вялікая ўвага падчас сустрэчаў была нададзеная Канвенцыі аб правах інвалідаў (ААН) і механізмах абароны правоў людзей з інваліднасцю.
На працягу інфармацыйных дзён працавала бясплатная юрыдычная кансультацыя для людзей з інваліднасцю.
Наступныя інфармацыйныя дні пройдуць у Віцебску (08.02), Магілёве (15.02) і Гомелі (16.02). Заключная сустрэча рэгіянальнага этапу інфармацыйнай кампаніі "Даступнасць" адбудзецца 21 лютага ў Мінску.
Для атрымання больш поўнай інфармацыі, а таксама для акрэдытацыі (рэгістрацыі) на наступныя інфармацыйныя дні неабходна адправіць заяўку на e-mail: : info@disright.org Тэлефон +375 25 9090602.
Для прадстаўнікоў СМІ e-mail: pr@disright.org Тэлефон +375 25 9090602.
Падрабязнасці на сайце www.disright.org