Рэгіянальны этап інфармацыйнай кампаніі "Даступнасць", якую праводзіць Офіс па правах людзей з інваліднасцю, завяршыўся сёння ў Гомелі. Учора інфармацыйная сустрэча ў межах кампаніі прайшла ў Магілёве.
На сустрэчах у Магілёве і Гомелі актыўны ўдзел прымалі прадстаўнікі дзяржаўнай улады - упраўленняў па працы і сацыяльнай абароне, МРЭК, ДАІ. Супрацоўнікі гэтых арганізацый прымалі ўдзел у дыскусіях, адказвалі на пытанні прысутных, дзяліліся інфармацыяй. Таксама перад гасцямі выступіў каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. Тэмы, якія абмяркоўваліся на сустрэчах, былі нязменныя ва ўсіх рэгіёнах - Даступнасць у сферы інваліднасці, архітэктурная, эканамічная, ментальная, прававая, Канвенцыя аб правах інвалідаў (ААН) і механізмах абароны правоў людзей з інваліднасцю.
Заключная сустрэча рэгіянальнага этапу інфармацыйнай кампаніі "Даступнасць" адбудзецца 28 лютага ў Мінску (дата змененая).
Каментуючы рэгіянальны этап інфармацыйнай кампаніі "Даступнасць", каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі адзначыў: "Мерапрыемствы, якія прайшлі ў абласных цэнтрах, паказалі рэальнае становішча людзей з інваліднасцю ў рэгіёнах. Нават параўноўваючы з Мінскам, можна сказаць, што карціна жаласная. Людзі не проста не выкарыстоўваюць свае правы, яны часцей за ўсё нават не ведаюць пра іх і, вядома, не маюць ніякага паняцця, куды трэба звяртацца пры ўзнікненні праблем. Свайго роду лікбез, які мы правялі, дапамог ім атрымаць першасную інфармацыю аб правах людзей з інваліднасцю, аб даступнасці і безбар‘ерным асяроддзі, пашырыў гэтыя паняцці ад элементарнага пандуса да эканамічнай, ментальнай, адміністрацыйнай даступнасці. Абсалютна адназначнае наша рашэнне - працягваць актыўную працу з рэгіёнамі. Неабходна забяспечыць людзей ведамі, якія змогуць дапамагчы ім паўнавартасна жыць і рэалізоўваць свае правы. Што гэтак жа важна, гэта наладжванне добрых партнёрскіх адносін з рэгіянальнымі арганізацыямі, грамадскімі і дзяржаўнымі, якія займаюцца пытаннямі інваліднасці. Працуючы потым на месцах, актывісты і супрацоўнікі арганізацый будуць і далей прасоўваць у грамадстве паняцці даступнасці і незалежнага жыцця".
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, а таксама для акрэдытацыі (рэгістрацыі) на інфармацыйную сустрэчу ў Мінску неабходна адправіць заяўку на e-mail: info@disright.org
Тэлефон +375 25 9090602.
Для прадстаўнікоў СМІ e-mail: pr@disright.org Тэлефон +375 25 9090602.
Падрабязнасці на сайце www.disright.org