Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Офіс па правах людзей з інваліднасцю прэзэнтуе: «Праца пераадольвае бар’еры»

01/03/2012

Віцебская аб’яднаная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» і Офіс па правах людзей з інваліднасцю запрашаюць прыняць удзел у круглым стале «Праца пераадольвае бар’еры». 

Мерапрыемства праводзіцца ў рамках інфармацыйнай кампаніі «Даступнасць» і будзе прысвечана даследаванню занятасці інвалідаў Віцебскай вобласці.

Круглы стол «Праца пераадольвае бар’еры» адбудзецца 6 сакавіка 2012 г. у Віцебскім Палацы спорту (Віцебск пр-т Будаўнікоў, 23, у фае 2-га паверха). Пачатак рэгістрацыі ў 12.30.

Падчас правядзення круглага стала плануецца абмеркаванне рэальнага стану рынку працы для інвалідаў, іх запатрабаванасць, прафесійная арыентацыя, магчымасці навучання і перанавучання, працоўная рэабілітацыя, развіццё надомнай працы.

На мерапрыемства запрошаны прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый сацыяльнай абароны, работнікі ўстаноў аховы здароўя (МРЭК), прадстаўнікі Упраўлення адукацыі, цэнтра маркетынгу, прадстаўнікі бізнес-супольнасці, наймальнікаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый людзей з інваліднасцю, журналісты.

Для атрымання больш поўнай інфармацыі, а таксама для пацверджання ўдзелу неабходна адправіць заяўку на e-mail: stemasov_dima@mail.ru або патэлефанаваць па тэлефоне +375 33 6144651.

Для прэсы тэлефон для акрэдытацыі +375 25 909 06 02 (спецыяліст па камунікацыях Офіса па правах людзей з інваліднасцю Таісія Пастухова). E-mail: pr@disright.org

Нагадваем, што Офіс па правах людзей з інваліднасцю праводзіць інфармацыйную кампанію «Даступнасць». Галоўная задача кампаніі-садзейнічанне ліквідацыі усялякіх бар’ераў для людзей з інваліднасцю - ментальных, архітэктурных, эканамічных, прававых.

Слоган інфармацыйнай кампаніі «Даступнасць»: Кожнае грамадства моцнае настолькі, наколькі моцныя ўсе яго члены».