Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Офіс па правах людзей з інваліднасцю прэзентуе: упершыню ў Беларусі Тыдзень Даступнасці

17/05/2013

Мінск, 17 мая 2013 года. Сёння пачалася ўнікальная для Беларусі падзея – “Тыдзень Даступнасці”. Арганізатарам мерапрыемства выступае асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”.

Упершыню ў Рэспубліцы Беларусь у рамках інфармацыйнай кампаніі “Даступнасць” праходзіць Тыдзень Даступнасці, прысвечанаы пытанням усіх відаў Даступнасці для людзей з інваліднасцю. Арганізатарам мерапрыемства выступае асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”. Падзея праходзіць пад дэвізам “Ад даступнасці да роўнасці”.

“Мэта нашага мерапрыемства – гэта павышэнне ўвагі грамадства да праблем даступнасці, а таксама разумення Даступнасці, як ключавога паняцця Канвенцыі аб правах інвалідаў. Мы хочам, каб грамадства бачыла праблемы Даступнасці значна шырэй, чым проста безбар’ернае асяроддзе. Бо Даступнасць – гэта не толькі пандусы і пад’ёмнікі. Перш за ўсё, Даступнасць – гэта пераадоленне бар’ераў у нашай свядомасці ў выглядзе стэрэатыпаў і забабонаў. Неабходнасцю сёння з’яўляецца змяненне адносін з мэтай паўнапраўнага і эфектыўнага ўдзелу людзей з інваліднасцю ў жыцці грамадства, нармальна ўзаемадзейнічаць, працаваць, вучыцца, карыстацца паслугамі сувязі і транспарту, падарожнічаць і проста мець зносіны. Гэта становіцца магчымым, калі грамадзтва бачыць праблему наяўнасці бар’ераў інваліднасці і будуе эфектыўныя палітыкі дзеля іх пераадолення: стварэння безбар’ернага асяроддзя і даступнасці інфармацыі, выкарыстання інклюзіі, выключэння дыскрымінацыі, выкарыстання тэхналогіяў, якія пашыраюць магчымасці, пашырэння даступнасці ўсіх сфераў жыццядзейнасці. Менавіта таму мы прапануем шлях: ад даступнасці – да роўнасці”, – пракаментаваў падзею Сяргей Драздоўскі, каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

Тыдзень Даступнасці пройдзе з 17 па 21 мая 2013 года ў Мінску. Ён уключае ў сябе экспазіцыю і прэзентацыі інфармацыйных матэрыялаў, асветніцкай літаратуры, паказы фільмаў, сустрэчы, дыскусіі, прэзентацыі праектаў па тэме Даступнасці. Падчас Тыдня Даступнасці пройдуць публічныя лекцыі беларускіх і міжнародных экспертаў у сферы Даступнасці: Капкі Панаётавай (Балгарыя), Марыны Хадзінай (Расія), Наталлі Лазоўскай (Беларусь) і іншых. У рамках Тыдня 19 мая пройдзе Форум Даступнасці: грамадскія і дзяржаўныя арганізацыі прадставяць свае самыя важныя і цікавыя праекты ў сферы Даступнасці.

Запрашаем усіх наведаць мерапрыемствы Тыдня Даступнасці. Адрас правядзення: Мінск, праспект Пераможцаў 49, галерэя «PRезентацыя».

Праграма Тыдня Даступнасці, інфармацыя аб экспертах апублікаваныя на сайце Офіса па правах людзей з інваліднасцю http://www.disright.org/ru/accessibility-week

Даведка аб заснаванні (факт-ліст):

Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, створанай Заснавальнікам для ажыццяўлення асветніцкіх, праваабарончых функцыяў некамерцыйнага характару і дзейнічае ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам. Зарэгістравана 25 сакавіка 2010. Заснавальнікам і ўласнікам з’яўляецца прыватная асоба.

Адрас: г. Мінск, вуліца Варанянскага, дом 50, корпус 4, офіс 101

Тэлефон / факс +375 17 256 0829

e-mail: info@disright.org

www.disright.org

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да спецыяліста па камунікацыях Таісіі Пастуховай праз тэлефон +375 25971 71 79, e-mail: pr@disright.org