Офіс па правах людзей з інваліднасцю вітае ўсіх з Сусветным днём людзей з інваліднасцю. Гэты дзень тычыцца кожнага жыхара Зямлі, але асабліва тыя 15% насельніцтва, якія маюць інваліднасць.
За апошні час шмат што было зроблена: была распрацавана Канвенцыя ААН па правах людзей з інваліднасцю, ствараюцца лакальныя і міжнародныя прававыя акты. Але, тым не менш, людзі з інваліднасцю па-ранейшаму маюць цяжкасці з працаўладкаваннем, бяспекай, адукацыяй. Яны штодзённа сутыкаюцца са стыгматызацыяй і дыскрымінацыяй.
Мы верым, што разам мы здолеем пераадолець гэтыя праблемы. Мы працуем над тым, каб на свеце стала менш несправядлівасці, менш болю, але болей дабрыні.
З павагай і цеплынёй, каманда Офісу па правах людзей з інваліднасцю