Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Пачынаецца набор для ўдзелу ў праграме “Дзейнічаючы з неабмежаванымі магчымасцямі – 2014”

27/03/2014

Асацыяцыя "Школа лідараў" (Польшча) і просветительское правозащитное учреждение асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” (Беларусь) запрашае Вас прыняць удзел у другім выпуску праекта “Дзейнічаючы з неабмежаванымі магчымасцямі – 2014”.

Мэта праграмы – умацаванне арганізацыяў і нефармальных групаў асобаў з інваліднасцю і працуючых з імі праз іх арганізацыйнае развіццё і развіццё лідарскіх якасцяў іх прадстаўнікоў у мэтах больш актыўнай абароны правоў асобаў з інваліднасцю, а таксама актывізацыі ўдзелу мясцовых лідараў у грамадскім жыцці сваіх супольнасцяў.

Для ўдзелу ў праграме будуць адабраныя 5 арганізацыяў (па 3-4 прадстаўніка ад кожнай) з розных рэгіёнаў Беларусі. Прыярытэтам будуць з’яўляцца арганізацыі і групы, якія маюць сярод сваіх супрацоўнікаў/актывістаў асобаў з інваліднасцю. Арганізатары таксама будуць старацца захаваць баланс паміж удзельнікамі абодвух палоў. Арганізацыям і групам прапануем звярнуць на гэта ўвагу пры выбары сваіх прадстаўнікоў ужо на этапе набору.

Структура і даты праграмы:

калі?

дзе?

што?

9-18 чэрвеня 2014 г.

Варшава, Польшча

10-дзённая Школа пад Варшавай (Польшча), у якую ўвойдуць таксама навучальныя візіты ў польскіх арганізацыях і вучэбная праграма па развіцці арганізацыйнага патэнцыялу – стратэгіі змены працы ў камандзе арганізацыі, развіцця каманднага супрацоўніцтва і лідарскіх навыкаў у камандзе; у рамках Школы каманды распрацуюць праект развіцця сваёй арганізацыі/групы па прыярытэтным для іх кірунку.

чэрвень – кастрычнік 2014 г.

Беларусь

Рэалізацыя праекта развіцця пры кансультацыйнай падтрымцы экспертаў з Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

8-9 лістапада 2014 г.

Мінск, Беларусь

Выніковая сустрэча ўдзельнікаў у Мінску, прэзентацыя вынікаў праектаў.

Крытэрыі ўдзелу:

Да ўдзелу запрашаюцца некамерцыйныя арганізацыі або ініцыятыўныя групы асобаў з інваліднасцю (або тыя, хто працуюць на іх карысць), якія займаюцца грамадскай актывізацыяй гэтай сацыяльнай групы:

А) якія маюць актыўную пазіцыю ў адносінах да інваліднасці ў Беларусі;

Б) плануюць развіццё свайго арганізацыйнага патэнцыялу і якія маюць уяўленне аб змене, да якой арганізацыя павінна прыйсці;

У ) у прыватнасці 3-4 прадстаўніка такой арганізацыі/групы, якія ўжо маюць досвед лідарскай дзейнасці ва ўзросце да 40 гадоў;

У праекце могуць удзельнічаць людзі з інваліднасцю (просім адзначыць гэтую інфармацыю ў анкеце ў раздзеле “Інфармацыя аб удзельніках”).

Арганізатары таксама просяць прыняць да ўвагі, што праграма будзе дастаткова напружанай, і ўдзельнікі не будуць мець вольнага часу на вырашэнне асабістых пытанняў на працягу выязных сустрэч.

Працоўная мова: польская (з перакладам на рускую), беларуская, руская.

Для таго каб прыняць удзел у семінары, неабходна запоўніць анкету і выслать яе на электронную пошту info@disright.org не пазней за 18 красавіка 2014 г.

Аб выніках конкурснага адбору будзе персанальна паведамлена не пазней за 30 красавіка 2014. Арганізатары пакідаюць за сабой права звязвацца з прадстаўнікамі арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у працэсе набору, у выпадку неабходнасці атрымання дадатковай інфармацыі.

Удзельнікі прымаюць на сябе пісьмовыя абавязацельствы аб выкананні вучэбнай праграмы і аб удзеле ва ўсіх этапах праграмы, а таксама своечасовага вяртання ў Беларусь пасля першага этапу рэалізацыі праграмы.

Выдаткі:

Арганізатары бяруць на сябе забеспячэнне кошту харчавання, пражывання, транспартныя выдаткі да месца праекта і назад (Варшава-Мінск). Пытанні афармлення віз для ўдзельнікаў, якія прайшлі адбор і якія прынялі на сябе абавязацельствы ўдзелу ў праграме, будуць вырашацца ў рабочым парадку.

Звярніце ўвагу, транспартныя выдаткі па аплаце праезду да г. Мінска ці іншага раённага цэнтра, харчаванне ў дарозе, пражыванне ў Мінску ці раённым цэнтры, звязанае з працэдурай атрымання візы, арганізатарамі не пакрываюцца.

Дадатковую інфармацыю аб праграме можна атрымаць у праектнага мэнэджара Ліліі Волінай, накіраваўшы запыт на электронны адрас: info@disright.org

Як гэта было раней