Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Падведзеныя вынікі праекту «Малы бізнэс – вялікія магчымасці»

01/03/2012

На дыскусійнай пляцоўцы «Бізнэс-магчымасці для людзей з інваліднасцю ў Гародні» падвялі вынікі праекта «Малы бізнэс - вялікія магчымасці».

Пытанні, якія былі паднятыя падчас сустрэчы, важныя для кожнага чалавека з інваліднасцю, які хоць раз задумаўся аб уласным бізнэсе: ці можа чалавек з інваліднасцю вырашыць свае сацыяльныя праблемы, арганізуючы ўласны бізнэс? Першы крок чалавека ў бізнэс-сектары: з чаго пачаць? Бізнэс-інструменты. Дзяржаўная падтрымка. Асобасны рост і развіццё прафесіяналізму.
Мерапрыемства складалася з некалькіх блокаў. У блоку «Інваліднасць і паспяховы бізнэс, як вынік адмовы ад стэрэатыпаў» перад прысутнымі выступілі арганізатар праекта Галіна Крот, каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, бізнэс-трэнер Марына Шорац.
Пасля гэтага ў самым важным блоку дыскусіі - «Бізнэс-ідэі: рызыка і магчымасці рэалізацыі» - свае ідэі прадпрымальніцтва рэпрэзэнтавалі непасрэдна ўдзельнікі, якія прайшлі навучанне на семінарах праекта.
Пасля гэтага слова было прадастаўлена гасцям мерапрыемства: прадстаўнікі бізнэс-супольнасці Гародні і вобласці, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў Гарадзенскага рэгіёну.
Нагадваем, што праект для людзей з інваліднасцю «Малы бізнэс - вялікія магчымасці» стартаваў у канцы студзеня ў Гародні і Гарадзенскай вобласці і праводзіўся ў рамках інфармацыйнай кампаніі «Даступнасць». Праект быў скіраваны на ліквідацыю бар’ераў пры развіцці і рэалізацыі ідэяў у стварэнні ўласнага малога бізнэсу сярод людзей з інваліднасцю ў рэгіёне. У рамках праекта ўдзельнікі атрымалі практычныя інструменты, неабходныя для паспяховага старту ў бізнэсе.
Атрымаць дадатковую інфармацыю аб праекце можна праз тэлефон +375 29 699 50 87 (Галіна Крот, каардынатар праекта).
Тэлефон для прэсы +375 25 909 06 02 (спецыяліст па камунікацыях Офіса па правах людзей з інваліднасцю Таісія Пастухова). E-mail: pr@disright.org