Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Публічная лекцыя ў падтрымку конкурсу «Стварэнне сімвала Даступнасць»

30/03/2013

Запрашаем Вас наведаць публічную лекцыю і дыскусію TUT.BY на тэму «Як стварыць зразумелы лагатып, адпаведны брэнду». Лекцыя пройдзе ў падтрымку конкурсу «Стварэнне сімвала Даступнасць», які праводзіць Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

Лектар - Алік Кыніцкі, крэатыўны дырэктар рэкламнага агенцтва «Крынь».

У сераду, 3 красавіка, Алік Кыніцкі раскажа пра значэнне лагатыпа ў фармаванні ўяўлення аб брэндзе.

Спяшайцеся, колькасць месцаў абмежаваная! Свае заяўкі на ўдзел дасылайце на адрас air@tutby.com з пазнакай «Лагатып» у тэме ліста.

Тыя, хто не зможа трапіць у офіс TUT.BY, змогуць паглядзець лекцыю онлайн! Тэлебачанне беларускага партала TUT.BY - TUT.BY-ТВ - будзе весці жывую трансляцыю.

Пачатак мерапрыемства - у сераду, 3 красавіка, а 19.00.

Падрабязнасці - тут (http://news.tut.by/society/341424.html).