Запрашаем Вас наведаць публічную лекцыю і дыскусію TUT.BY на тэму «Як стварыць зразумелы лагатып, адпаведны брэнду». Лекцыя пройдзе ў падтрымку конкурсу «Стварэнне сімвала Даступнасць», які праводзіць Офіс па правах людзей з інваліднасцю.
Лектар - Алік Кыніцкі, крэатыўны дырэктар рэкламнага агенцтва «Крынь».
У сераду, 3 красавіка, Алік Кыніцкі раскажа пра значэнне лагатыпа ў фармаванні ўяўлення аб брэндзе.
Спяшайцеся, колькасць месцаў абмежаваная! Свае заяўкі на ўдзел дасылайце на адрас air@tutby.com з пазнакай «Лагатып» у тэме ліста.
Тыя, хто не зможа трапіць у офіс TUT.BY, змогуць паглядзець лекцыю онлайн! Тэлебачанне беларускага партала TUT.BY - TUT.BY-ТВ - будзе весці жывую трансляцыю.
Пачатак мерапрыемства - у сераду, 3 красавіка, а 19.00.
Падрабязнасці - тут (http://news.tut.by/society/