Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Публічная лекцыя "Універсальны дызайн як сродак забеспячэння роўнасці". Спікер: Наталля Лазоўская (Беларусь)

19/05/2013

Пытанні архітэктурнай Даступнасці вельмі востра стаяць у нашай краіне. Маніторынгі безбар'ернага асяроддзя, якія праводзяцца грамадскімі арганізацыямі, паказваюць, што агульная даступнасць інфраструктуры не перавышае 35%, а 9 з 10 чалавек з інваліднасцю не могуць паўнавартасна карыстацца ўласным жыллём, бесперашкодна выходзіць і вяртацца дадому, што з’яўляецца прамым парушэнне правоў чалавека. Аднак даступнасць тычыцца не толькі людзей з інваліднасцю. Што такое універсальны дызайн і для чаго ён усім нам патрэбны – пра гэта ў публічнай лекцыі “Універсальны дызайн як сродак забеспячэння роўнасці” Наталлі Лазоўскай (Беларусь).

Мерапрыемства адбудзецца 19 мая. Пачатак у 17.30. Уваход вольны. Адрас: Мінск, праспект Пераможцаў, дом 51, ​​галерэя «PRезентацыя».

Жывая трансляцыя публічнай лекцыі тут