Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Рэальнасць беларускага пратэзавання

06/03/2013

Рында Валеры Міхайлавіч з'яўляецца інвалідам першай групы па агульным захворванні і мае патрэбу ў забеспячэнні тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі. Дыягназам з'яўляецца ампутацыйная кукса левага сцягна ў сярэдняй адной траціны і ампутацыйная кукса правай галёнкі ў сярэдняй адной траціны.

З 2006 года па 2008 Рында В. М. праходзіў пратэзаванне на прадпрыемстве РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр». Рында В. М. прасіў вырабіць яму новыя прыёмнікі пратэзаў, бо старыя знасіліся і стваралі яму пакуты пры хадзе.

Пры пратэзаванні ва ўмовах стацыянара быў выраблены і выдадзены пратэз левага сцягна. Пры пратэзаванні правай галёнкі падчас пробнай хады ў кантавой частцы куксы каля рубца ўзнікла запаленне і адкрылася рана. Рынду В. М. было рэкамендавана правесці лячэнне куксы і паўторна звярнуцца для прымеркі пратэза.

У адпаведнасці з замовай аб вырабе пратэза для левага сцягна прызначаным тэрмінам вырабу значыцца 27.02.2008  года, фактычным тэрмінам вырабу з'яўляецца 14.03.2008 года.

У адпаведнасці з замовай аб вырабе пратэза для правай галёнкі прызначаным тэрмінам вырабу 27.02.2008  года, тэрмінам прымеркі з'яўляецца 18.09.2008 года і 09.10.2008  года, а замова выдадзеная 10.10.2008 года.

Рында В.М., звярнуўся ў суд у пытанні абароны правоў спажыўца і пакрыцці матэрыяльнай шкоды. Права спажыўца на судовую абарону парушаных правоў і інтарэсаў, якія ахоўваюцца Законам «Аб абароне правоў спажыўцоў» i iншым заканадаўствам, а таксама нормамі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца адным з правоў спажыўца, гарантаваных дзяржавай (артыкул 3 Закона «Аб абароне правоў спажыўцоў»).

На судовым пасяджэнні ад 14 кастрычніка 2008 довады Рында В. М. аб дрэннай якасці вырабленых пратэзаў суд не змог прызнаць важнымі, бо 10.10.2008 года Рында В. М. атрымаў заказ без прад'яўлення прэтэнзій.

Суд адхіліў довады Рынды В. М. аб парушэнні тэрмінаў пратэзавання, бо канкрэтных тэрмінаў пратэзавання не ўстаноўлена заканадаўствам, і фактычны перыяд пратэзавання Рынды В. М. палічыў аб'ектыўна неабходным.

На чарговы зварот Рынды В.М. у РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр» быў атрыманы адказ, што ў шэрагу выпадкаў інвалідаў задавальняюць раней выдадзеныя сродкі рэабілітацыі, і яны працягваюць карыстацца імі і пасля заканчэння тэрміну эксплуатацыі. А рамонт такіх вырабаў за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў можа быць праведзены псля ўзгаднення з камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

На тэрыторыі Беларусі РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр» з'яўляецца адзіным прадпрыемствам, якое займаецца бязвыплатным вырабам сродкаў рэабілітацыі, і тым самым людзі з інваліднасцю, як спажыўцы, пазбаўлены права выбару.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў І.В. Карпенка 17.02.2010г. паведаміў, што прапанова Рынды В.М. з нагоды неабходнасці ўнясення змяненняў у Палажэнне № 1722 ад 11.12.2007 г. «Аб парадку забеспячэння грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне», зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, патрабуе дэталёвай прапрацоўкі на прадмет адпаведнасці нарматыўна-прававой базе Рэспублікі Беларусь.

Зацікаўленая асоба мае права ва ўстаноўленым парадку звяртацца ў суд па абарону права, што парушаецца ці аспрэчваецца, або інтарэса, які ахоўваецца законам.

Не дапускаецца адмова ў судовай абароне па матывах адсутнасці, непаўнаты, супярэчлівасці, НЯЯСНАСЦІ НАРМАТЫЎНАГА АКТУ (у адпаведнасці з арт. 6 Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1999 г. № 238 -3).

Права спажыўца на судовую абарону парушаных правоў і інтарэсаў, што ахоўваюцца Законам «Аб абароне правоў спажыўцоў» i iншым заканадаўствам, а таксама нормамі міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца адным з правоў спажыўца, гарантаваных дзяржавай (у адпаведнасці з арт. 3 Закона «Аб абароне правоў спажыўцоў»).

Такім чынам, суд прыйшоў да наступнай высновы:

Дагавор аплатнага аказання паслуг быў заключаны паміж БПААЦ і камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, прадметам якога з'яўлялася пратэзаванне, а паміж істцом і адказчыкам ня складаўся. Таму заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў на праваадносіны паміж чалавекам з інваліднасцю і БПААЦ не распаўсюджваецца.

Такім чынам, адстаяць свае правы пакуль не ўяўляецца магчымым, бо:
а) адсутнічае заканадаўчае ўрэгуляванне тэрмінаў пратэзавання;
б) у гэтым канкрэтным выпадку людзі з інваліднасцю, з'яўляючыся дэ-факта спажыўцом паслуг пратэзавання, дэ-юрэ такім не з'яўляюцца і законам
«Аб абароне правоў спажыўцоў» не абароненыя.