Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

РЫА +20: выніковы дакумент Канферэнцыі ўключае і пытанні інваліднасці

26/06/2012

У Рыа-дэ-Жанейра, Бразілія, 20-22 чэрвеня 2012 года адбылася Канферэнцыя ААН па ўстойлівым развіцці. У выніку працы Канферэнцыя зацвердзіла выніковы дакумент «Будучыня, якой мы хочам» (A/CONF.216/L.1).

У выніку значнай падрыхтоўчай працы па прасоўванні прынцыпу інклюзіўнага развіцця з боку Сакратарыята Канвенцыі аб правах інвалідаў, Аддзела сацыяльнай палітыкі і развіцця, Дэпартамента па эканамічных і сацыяльных пытаннях Арганізацыі Аб’яднаныхНацый, пытанні інваліднасці ўключаны ў выніковы дакумент. У выніковым дакуменце маецца 5 спасылак на інваліднасць:

абавязак дзяржаў паважаць, абараняць і заахвочваць правы чалавека і асноўныя свабоды для ўсіх (пункт 9), удзел і доступ да інфармацыі і судовых і адміністрацыйных працэдураў для садзейнічання ўстойліваму развіццю (пункт 43), сцвярджаючы, што «зялёная» палітыка ў эканоміцы ў кантэксце ўстойлівага развіцця і выкаранення галечы павінна... забяспечвацца павышэннем дабрабыту людзей з інваліднасцю (пункт 58 (к)), абавязацельствы па прасоўванні Комплекснага падыходу да планавання і стварэння ўстойліва функцыянуючых гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу, якое забяспечвае ўключэнне ў працэсы прыняцця рашэння розныя сацыяльныя групы, а таксама абавязацельства садзейнічаць ажыццяўленню стратэгій устойлівага развіцця, якія дазваляюць на інклюзіўнай аснове аказваць паслугі ў жыллёвай і сацыяльнай сферах; спрыяць стварэнню ўмоў для бяспечнага і здаровага жыцця ўсіх, асабліва дзяцей, моладзі, жанчын, пажылых людзей і інвалідаў (пункт 135) і, нарэшце, падкрэсліць неабходнасць забеспячэння роўнага доступу да адукацыі для асоб з інваліднасцю (пункт 229).

http://www.uncsd2012.org/content/documents/779futurewewant_russian.pdf