Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
Віншуем Вас з надыходзячымі Божым Нараджэннем і Новым годам!
Мы ўсе чакаем святаў, зноў становячыся дзецьмі на некалькі гэтых чароўных дзён...
Дык няхай спраўдзяцца самыя неверагодныя, але такія важныя для Вас жаданні і мары!
Хай казка прыйдзе да Вас і падарыць любоў, цяпло і ўтульнасць!
Мы зычым Вам, каб кожны новы дзень 2014 года цешыў Вас
нечым новым, цікавым і патрэбным.
Ад усёй душы,
Калектыў Офіса па правах людзей з інваліднасцю.