Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь ад 26 лiпеня 1999 года № 296-3 рэгулююцца пытанні, звязаныя з прадастаўленнем адпачынку без захавання заработнай платы. Так, згодна з арт. 189, наймальнік абавязаны на жаданне работніка прадаставіць адпачынак без захавання заработнай платы працягласцю да 14 каляндарных дзён пэўным катэгорыям работнікаў, у тым ліку інвалідам, якія працуюць на вытворчасцях, у цэхах і на ўчастках, спецыяльна прызначаных для працы гэтых асобаў. Жаданне работніка звычайна выяўляецца шляхам напісання наймальніку пісьмовай заявы з просьбай аб прадастаўленні адпачынку.
Калі наймальнік, нягледзячы на неаднаразовыя звароты да яго з боку работніка, не дае прадугледжаны арт. 189 адпачынак, то работнік мае права:
- звярнуцца ў органы па разглядзе індывідуальных працоўных спрэчак (Камісія па працоўных зборах, а потым у суд па агульнай схеме) з пазовам аб прымусе наймальніка да прадастаўлення разгляданага адпачынку;
- звярнуцца ў органы па наглядзе і кантролі за выкананнем заканадаўства аб працы (напрыклад, у Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны), якія маюць права вынесцi наймальніку адпаведнае прадпісанне і прыцягнуць яго да адказнасці за парушэнне арт. 189 ПК;
- фактычна сысці ў адпачынак, калі да заканчэння перыяду, на працягу якога ён павінен падавацца, засталося роўна столькі ж дзён, колькі складае працягласць адпачынку, на які мае права работнік.