Дарагія сябры!
Звяртаемся да Вас з просьбай аб працы валанцёрамі падчас падзеі “Тыдзень Даступнасці”. Перыяд з 17 па 21 траўня. Час - з 15.00 да 20.00 (можна вар’іраваць).
Валанцёры будуць прысутнічаць на мерапрыемстве і выконваць наступныя віды работ:
- Сустрэча гасцей
- Рэгістрацыя
- Мантаж/дэмантаж абсталявання і стэндаў
- Дапамога арганізатарам
Усім жадаючым папрацаваць валанцёрамі просьба выслаць заяўку на e-mail: info@disright.org
Загадзя дзякуй за дапамогу!
Пра падзею:
Тыдзень даступнасці ў Мінску.
Упершыню ў Рэспубліцы Беларусь у рамках інфармацыйнай кампаніі “Даступнасць” будзе праводзіцца Тыдзень Даступнасці, прысвечаны пытанням усіх відаў Даступнасці для людзей з інваліднасцю. Арганізатарам мерапрыемства выступіць асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”. Падзея пройдзе пад дэвізам “Ад даступнасці да роўнасці”. Тыдзень Даступнасці - гэта нефармальнае, нестандартнае, інклюзіўнае і адкрытае для ўсіх мерапрыемства.
Тыдзень Даступнасці пройдзе з 17 па 21 мая 2013 года ў Мінску. Ён будзе ўключаць у сябе экспазіцыю і прэзентацыі інфармацыйных матэрыялаў, асветніцкай літаратуры, а таксама публічныя лекцыі беларускіх і міжнародных экспертаў у сферы Даступнасці, паказы фільмаў, сустрэчы, дыскусіі, прэзентацыі праектаў па тэме Даступнасці. Адрас правядзення: Мінск, праспект Пераможцаў 49, галерэя «PRезентацыя».