Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”, (далей Установа) аб’яўляе аб правядзенні адкрытага тэндэру па аказанні паслугі камунікацыйнага аўдыту.
Даведка аб заснаванні (факт -ліст):
Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, створанай Заснавальнікам для ажыццяўлення асветніцкіх, праваабарончых функцыяў некамерцыйнага характару і дзейнічае ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам. Зарэгістраваная 25 сакавіка 2010. Заснавальнікам і ўласнікам з’яўляецца прыватная асоба. Адрас: г. Мінск, вуліца Варанянскага, дом 50, корпус 4, офіс 101. Тэлефон/факс +375 17256 0829. e-mail: info@disright.org , www.disright.org
Установе неабходна атрымаць комплексную ацэнку інфармацыйнай кампаніі “Даступнасць” арганізацыі за перыяд з 1 студзеня 2013 года па 30 верасня 2013 года.
Задачы камунікацыйнага аўдыту:
- Ацэнка эфектыўнасці працы ў межах кампаніі з асобнымі каналамі масавай камунікацыі (СМІ, PR-акцыі, адрасныя рассылкі, Інтэрнэт, рэклама, унутрыкарпаратыўныя камунікацыі і інш.)
- Ацэнка актыўнасці кампаніі “Даступнасць” у інфармацыйным полі (індэкс цытавання, колькасны аналіз негатыўных і пазітыўных згадак і г.д.).
- Ацэнка эфектыўнасці працы са СМІ ў межах кампаніі (ахоп аўдыторыі, частата кантактаў са СМІ, якасць працы са СМІ).
- Аналіз і ацэнка рэальнага дасягнення пастаўленых мэтаў і задачаў (у рамках распрацаванай раней праграмы і крытэрыяў).
У выніку камунікацыйнага аўдыту Установа хоча ўбачыць стан адносінаў арганізацыі з мэтавымі аўдыторыямі; ацаніць якасць, эфектыўнасць выкарыстання каналаў камунікацыі; ацаніць эфектыўнасць канкрэтных мерапрыемстваў у сферы сувязяў з грамадскасцю, атрымаць рэкамендацыі па фармаванні, карэктаванні і падтрыманні цікавасці да кампаніі “Даступнасць”.
Да ўдзелу ў тэндэры дапускаюцца ўсе патэнцыйныя пастаўшчыкі, якія адпавядаюць кваліфікацыйным патрабаванням: фізічныя і юрыдычныя асобы, досвед правядзення аналагічных праектаў.
Апошні тэрмін падачы заяўкі на тэндэр – да 10 кастрычніка 2013 года.
Спампаваць заяўку