У рамках падзеі "Тыдзень Даступнасці" Офіс па правах людзей з інваліднасцю правёў акцыю “Бясплатныя юрыдычныя кансультацыі”. Да акцыі далучыліся адвакаты па ўсёй краіне (Мінская гарадская калегія адвакатаў, Мінская абласная калегія, Віцебская абласная, Гарадзенская абласная, Магілёўская абласная ды Гомельская абласная калегіі адвакатаў). Таксама ў бясплатных юрыдычных кансультацыях прынялі ўдзел студэнты-юрысты юрыдычных клінік: юрыдычнай клінікі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, юрыдычнай клінікі Беларускага інстытута правазнаўства і адукацыйнай клінікі “Жывое права” на базе УА “ГДУ імя. Ф. Скарыны”.
За час акцыі ў юрыдычную прыёмную Офіса па правах людзей з інваліднасцю звярнулася 70 чалавек: 27 мужчын, 43 жанчыны. 54 чалавекі з Мінска, 16 чалавек з рэгіёнаў. Інваліднасць: 1 групы (11 чалавек), 2 групы (29 чалавек), 3 групы (15 чалавек). Дзеці са ступенню страты здароўя: 1 ступень (3 чалавекі), 2 ступень (2 чалавекі), 3 ступень (5 чалавек), 4 ступень (5 чалавек). Асноўнымі тэмамі зваротаў былі:
- Жыллёвае права - 20 зваротаў,
- Асноўныя льготы і льготы па іншых пытаннях - 6 зваротаў,
- Працоўнае права - 8 зваротаў,
- Індывідуальная праграма рэабілітацыі і пераагляд МРЭК - 5 зваротаў,
- Крэдыты - 3 звароты,
- Адукацыя - 2 звароты,
- Аднаўленне дзеяздольнасці - 2 звароты.
Таксама кліенты звярталіся па пытаннях санаторна-курортнага аздараўлення, лячэння за мяжой, пенсійнага забеспячэння, рухомай/нерухомай маёмасці, няякаснага аказання медыцынскіх паслуг, хатняга гвалту.