Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Тыдзень Даступнасці: Бясплатныя юрыдычныя кансультацыі

15/05/2013

У рамках падзеі “Тыдзень Даступнасці” 17, 18, 20 і 21 мая будуць праводзіцца бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для інвалідаў 1, 2 і 3 групаў, а таксама бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, у тым ліку дзяцей-інвалідаў. Гэтыя катэгорыі грамадзянаў змогуць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю адносна іх правоў і магчымасцяў, гарантаваных заканадаўствам. Да аказанні бясплатных юрыдычных кансультацыяў у рамках Тыдня Даступнасці далучыліся адвакаты па ўсёй краіне (Мінская гарадская калегія адвакатаў, Мінская абласная калегія, Віцебская абласная калегія адвакатаў, Гродзенская абласная калегія адвакатаў, Магілёўская абласная калегія адвакатаў, Гомельская абласная калегія адвакатаў). Таксама ў бясплатных юрыдычных кансультацыях прымуць удзел студэнты-юрысты юрыдычных клінік: юрыдычная клініка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, юрыдычная клініка Беларускага інстытута правазнаўства і адукацыйная клініка “Жывое права” на базе УА “ГДУ імя. Ф. Скарыны”.

Расклад бясплатных кансультацыяў і адрасы правядзення:

17 - 21 мая Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Мінск, вул. Варанянскага, 50-4, офіс 101.

Тэлефон для даведак: + 375 17 2560 829, + 375 44 5902 420 (velcom), +375 25 5492949 (life).

17 мая Юрыдычная кансультацыя Цэнтральнага раёна г.Мінска, вул.Інтэрнацыянальная, 12; Спецыялізаваная юрыдычная кансультацыя № 2 г.Мінска, вул.Чырвоная, 1; Спецыялізаваная юрыдычная кансультацыя № 1 г.Мінска, вул. Маскоўская, 12, каб 301; адукацыйная клініка “Жывое права” на базе УА “ГДУ імя. Ф. Скарыны”, г. Гомель, вул. Кірава, 119, юрыдычны факультэт, аўд 1-16; Віцебская абласная калегія адвакатаў (ва ўсіх кансультацыях Віцебскай вобласці); Гродзенская абласная калегія адвакатаў (ва ўсіх кансультацыя Гродзенскай вобласці).

18 мая Юрыдычная кансультацыя Ленінскага раёна № 2 г.Мінска, вул. Ульянаўская, 4; Брэсцкая калегія адвакатаў (ва ўсіх кансультацыях Брэсцкай вобласці).

20 мая Юрыдычная кансультацыя Ленінскага раёна № 2 г.Мінска, вул. Ульянаўская, 4; Юрыдычная кансультацыя Цэнтральнага раёна г.Мінска, вул.Інтэрнацыянальная, 12;

Спецыялізаваная юрыдычная кансультацыя “Белінюркалегія”, вул. М.Багдановіча, д.70; Спецыялізаваная юрыдычная кансультацыя № 2 г.Мінска, вул.Чырвоная, 1; Юрыдычная кансультацыя Заводскага раёна г.Мінска, пр. Партызанскі, 91; адукацыйная клініка “Жывое права” на базе УА “ГДУ імя. Ф. Скарыны”, г. Гомель, вул. Кірава, 119, юрыдычны факультэт, аўд 1-16; Магілёўская абласная калегія адвакатаў (ва ўсіх кансультацыях Магілёўскай вобласці).

21 мая Спецыялізаваная юрыдычная кансультацыя № 2 г.Мінска, вул.Чырвоная, 1; Мінская абласная юрыдычная кансультацыя № 1, вул.Чырвоная, 18; Гомельская абласная калегія адвакатаў (ва ўсіх кансультацыях Гомельскай вобласці).

У далейшым Офіс па правах людзей з інваліднасцю плануе садзейнічаць папулярызацыі формаў пашырэння даступнасці прававой дапамогі людзям з інваліднасцю з боку прафесійнай юрыдычнай супольнасці, і гэтая акцыя замацуецца не толькі як адзін з відаў сацыяльнай адказнасці, але і стане пытаннем прэстыжу.