Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Тыдзень Даступнасці ў Мінску

29/04/2013

Упершыню ў Рэспубліцы Беларусь у рамках інфармацыйнай кампаніі “Даступнасць” будзе праводзіцца Тыдзень Даступнасці, прысвечаны пытанням ўсіх відаў даступнасці для людзей з інваліднасцю. Арганізатарам мерапрыемства выступіць асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”. Падзея пройдзе пад дэвізам “Ад даступнасці да роўнасці”. Тыдзень Даступнасці – гэта нефармальнае, нестандартнае, інклюзіўнае і адкрытае для ўсіх мерапрыемства.

“Мэтай падзеі з’яўляецца павышэнне ўвагі і ўсведамлення праблемы даступнасці для людзей з інваліднасцю ў разуменні Канвенцыі аб правах інвалідаў. Мы запрашаем усіх зацікаўленых асобаў, грамадскія і дзяржаўныя арганізацыі прыняць удзел у Тыдні, прэзентаваць свае праекты і ідэі па гэтай тэме, падыскутаваць, пагутарыць. Калі вашая дзейнасць скіраваная на павышэнне даступнасці для людзей з інваліднасцю, падзяліцеся сваім досведам і поспехам”, – пракаментаваў чаканае мерапрыемства каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.

Тыдзень Даступнасці пройдзе з 17 па 21 мая 2013 года ў Мінску. Ён будзе ўключаць у сябе экспазіцыю і прэзентацыі інфармацыйных матэрыялаў, асветніцкай літаратуры, а таксама публічныя лекцыі беларускіх і міжнародных экспертаў у сферы Даступнасці, паказы фільмаў, сустрэчы, дыскусіі, прэзентацыі праектаў па тэме даступнасці. Мы запрашаем усіх наведаць мерапрыемствы Тыдня Даступнасці. Адрас правядзення: Мінск, праспект Пераможцаў 49, галерэя “Prезентация”.

Праграма Тыдня Даступнасці, інфармацыя аб экспертах неўзабаве будуць апублікаваныя на сайце Офіса па правах людзей з інваліднасцю www.disright.org