Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

У Нью-Ёрку адбудзецца Чацвёртая сесія Канферэнцыі дзяржаў-удзельніц Канвенцыі аб правах інвалідаў

18/08/2011

Чацвёртая сесія Канферэнцыі дзяржаў-удзельніц Канвенцыі аб правах інвалідаў пройдзе ў перыяд з 7 па 9 верасня 2011 года ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку (ЗША).

Тэма чацвёртай сесіі - "Забяспечваючы развіццё, рэалізуючы Канвенцыю аб правах інвалідаў". Падтэмы Канферэнцыі будуць наступныя: "Рэалізацыя Канвенцыі праз міжнароднае супрацоўніцтва", "Палітычны і грамадзянскі ўдзел" і "Праца і занятасць".

Бюро:

Старшыня: Швецыя 

Намеснікі старшыні: Венгрыя, Ямайка, Сьера-Леонэ і Тайланд.

Усю дадатковую інфармацыю Вы можаце атрымаць на сайце http://www.un.org/disabilities/default.asp?id=1571

Нагадваем, што Канвенцыя аб правах інвалідаў была ўхваленая Генеральнай Асамблеяй ААН у яе рэзалюцыі № 61/106 ад 13 снежня 2006 года. Яна ўступіла ў сілу 3-га мая 2008 года, пасля таго як была ратыфікаваная 20-ю краінамі. Артыкул 40 Канвенцыі прадугледжвае, што "Дзяржавы-ўдзельніцы рэгулярна збіраюцца на Канферэнцыю дзяржаў-удзельніц для разгляду любога пытання, якое тычыцца ажыццяўлення гэтай Канвенцыі". З 2008 года ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбыліся тры сесіі Канферэнцыі дзяржаў-удзельніц.