Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

У шорт-лісты фестывалю AD.NAK! увайшлі конкурсныя работы па тэме "Даступнасць" (Відэа)

27/06/2013

Апублікаваныя шорт-лісты фестывалю беларускамоўнай рэкламы AD.NAK! У гэтым годзе тэма даступнасці ў сферы інваліднасці заняла ганаровае месца ў спісе прэтэндэнтаў на перамогу ў розных намінацыях.

Прадстаўляем Вашай увазе гэтыя працы:

Шорт-ліст у намінацыі "Сацыяльная рэклама".

Раздзел тэлевізійнай рэкламы.

Ролік "Даступнасць", Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Аўтары: Ала Дромава і Ірына Харкевіч.

Раздзел друкаваная і вонкавая рэклама, постэры, паштоўкі і іншае.

Постэр "Money", Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Аўтары Ірына Ільчанка і Ганна Бабіцкая.

Постэр "Абмежаваны свет", Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Аўтары Мікіта Шумакоў і Ангеліна Вятліцкая.

Шорт-ліст у намінацыі "Падрыхтаваныя канцэпты".

Ролік "Даступнасць для інвалідаў". Аўтары Дар'я Лабану, Міхаіл Кашкан, Аляксей Лімонаў, Дар'я Герасіменка, Аляксей Шклянко.

Вось як пракаментавалі сваю працу аўтары апошняга роліка: "Першапачаткова ролік быў зроблены для Офіса па правах людзей з інваліднасцю ў рамках конкурсу Young Lions Belarus 2013. А пазней, па просьбе кліента, адаптаваны калектывам стваральнікаў для гэтага фестывалю. Мы знялі гэты ролік з мэтай - паказаць усім, як бачаць гэты свет людзі з інваліднасцю. Усё, што ім даступна - гэта толькі фрагмент жыцця. Але кожны з нас, адкрыўшы насустрач ім сваё сэрца або дзверы звычайнага кафэ, можа змяніць сітуацыю. Таму што ўсё ў нашых руках".

Чакаем абвяшчэння вынікаў конкурсу і хварэем за нашых удзельнікаў!

Аб фестывалі беларускамоўнай рэкламы AD.NAK! больш падрабязна можна даведацца на афіцыйным сайце http://www.adnak.by/