Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

У Варшаве працягваюцца навучальныя семінары для беларусаў па правах людзей з інваліднасцю

24/09/2013

Як правільна "чытаць" і абараняць свае правы? Што з'яўляецца дыскрымінацыяй, а што – не? Ці ёсць прынцыповая розніца паміж паняццямі "роўнасць" і "дыскрымінацыя"? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні шукаюць удзельнікі другога этапу адукацыйнай праграмы "Навучанне на працягу ўсяго жыцця: працаўладкаванне і сацыяльная актывізацыя людзей з інваліднасцю".

 

Група беларускіх спецыялістаў – прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў, дзяржаўных службаў сацыяльнай падтрымкі, сферы адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі – даследуюць, як вучацца і працуюць людзі з інваліднасцю ў Польшчы.
 
Карысныя прэзентацыі, новыя веды перамяжоўваюцца прыкладамі з жыцця людзей з інваліднасцю, якія прыводзяць удзельнікі на аснове свайго ўласнага досведу. У праграме не толькі лекцыі, але і практычныя заняткі: удзельнікі пабываюць у Варшаўскім універсітэце, цэнтрах рэабілітацыі, адукацыі і сацыяльнага забеспячэння, на прадпрыемствах, дзе працуюць людзі з інваліднасцю.
 
Гэтае адукацыйнае мерапрыемства стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву Хельсінскага фонда па правах чалавека і Офіса па правах людзей з інваліднасцю.
 
Як удакладніла спецыяліст аддзела адукацыйных праграмаў па правах чалавека Хельсінскага фонду па правах чалавека Яніна Агнешка Класоўска, іх арганізацыя займалася адукацыяй людзей па тэме правоў чалавека і міжнародных механізмаў.
 
Цяпер арыенціры змяніліся: большая ўвага надаецца правам пэўных мэтавых групаў. Адной з такіх групаў з'яўляюцца людзі з інваліднасцю, якім важна разумець, якія правы яны маюць, як рэалізоўваць іх на практыцы.
 
– Мы хочам падзяліцца польскім досведам, паказаць нашыя рэаліі. Няхай у нас не ўсё добра і гладка, але, верагодна, гэта дазволіць пазбегнуць нейкіх памылак у Беларусі, – заключыла яна.