Пра гэта ў рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва раскажа каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.
У рамках тэматычнага майстар-класа беларускім наймальнікам будзе расказана і паказана, што стварэнне і забеспячэнне працоўных месцаў для людзей з інваліднасцю, нягледзячы на асаблівасці і спецыфіку - рэальныя і дасягальныя. Мы развеем устояныя міфы.
Для Беларусі часцей характэрна ўспрыманне сферы працаўладкавання людзей з інваліднасцю як цяжкавырашальнай праблемы, якая патрабуе неймаверных матэрыяльных і маральных выдаткаў. Безумоўна, у шэрагу выпадкаў, асабліва пры цяжкіх формах інваліднасці, патрабуецца забяспечыць дадатковыя ўмовы. Аднак паспяховыя практыкі працаўладкавання работнікаў з інваліднасцю красамоўна сведчаць, што са стварэннем спецыяльнага працоўнага месца ўвесь калектыў, усё прадпрыемства набывае новую якасць - салідарнасць.
Мы перакананыя, што пазітыўнае і канструктыўнае стаўленне наймальнікаў да праблемы работнікаў з асаблівымі патрэбамі, падмацаванае ведамі, дапаможа палепшыць сітуацыю з занятасцю асобаў з інваліднасцю. А ў будучым намаганні, затрачаныя на стварэнне спецыялізаванага працоўнага месца, стануць прадметам гонару і прэстыжу прадпрыемства.
Калі: 22 лістапада 2013 года, 11:00-13:00
Дзе: Бізнес клуб IMAGURU, вул. Фабрыцыуса, 4
Зарэгістравацца на мерапрыемства можна тут.