Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Як забяспечваюць роўнасць і абараняюць ад дыскрымінацыі ў Еўропе?

14/10/2013

З'явілася магчымасць пазнаёміцца ​​з замежным досведам: выйшаў зборнік дакладаў удзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі "Актуальныя пытанні рэалізацыі ў праве прынцыпу забеспячэння роўнасці. Еўрапейскі досвед: ад тэорыі да практыкі", арганізатарам якой выступіў вясной гэтага года Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

Гэты зборнік змяшчае даклады міжнародных і нацыянальных экспертаў, якія займаюцца пытаннямі забеспячэння роўнасці і абароны ад дыскрымінацыі, а таксама вынікі абмеркаванняў працоўных групаў канферэнцыі. Работы дапамогуць глыбей пазнаёміцца ​​з тэмай на прыкладах заканадаўства краін Еўрасаюза і СНД. Гэты зборнік будзе цікавы спецыялістам органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацыяў, юрыстам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія зацікаўлены гэтай тэмай.

Друкаваную версію атрымліваюць аўтары-удзельнікі міжнароднай канферэнцыі, усе зацікаўленыя могуць спампаваць электронную версію тут.