Уваход вольны.
17 мая
Пятніца
16.00-17.30 Публічная лекцыя “Даступнасць як крытэрый якасці жыцця людзей з інваліднасцю” Эльміра Набярушкіна (Расія)
18.00 Цырымонія адкрыцця Тыдня Даступнасці (уваход па запрашальных)
18 мая
Субота
15.30 - 16.00 Дакументальны фільм “Праца з балота робіць залота”
16.00-18.00 Публічная дыскусія “Даступнасць працаўладкавання для людзей з інваліднасцю”
18.00 - 19.00 Дакументальны фільм “Асаблівыя людзі”
19 мая
Нядзеля
14.00-17.00 Форум Даступнасці
17.30-19.00 Публічная лекцыя “Універсальны дызайн як сродак забеспячэння роўнасці” Наталля Лазоўская (Беларусь)
19.00 Дакументальны фільм “Адно пытанне”
19.30 Мастацкі фільм “Папялушка з левай нагі”
20 мая
Панядзелак
14.00-16.00 Майстар-клас “Як зрабіць даступны сайт”, Аляксандр Севярын (Беларусь)
16.00 -18.00 Практычны майстар-клас “Маніторынг безбар’ернага асяроддзя”, Галіна Крот, Яўген Шаўко (Беларусь)
18.00-18.30 Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на сімвал “Даступнасць”
18.30-19.30 Прэзентацыя ролікаў сацыяльнай рэкламы па тэме праблемаў людзей з інваліднасцю
21 мая
Аўторак
14.30-16.00 Дакументальны фільм “Я кажу (на мове жэстаў), я жыву”
16.00-17.30 Публічная лекцыя “Даступнасць навакольнага свету і шляхі адвакатавання заканадаўства аб даступнасці”, Капка Панаётава (Балгарыя)
18.00-19.00 Мастацкі фільм “Цырк матылькоў”
Персоны тыдня
-
Аляксандр Севярын (Беларусь).
Праграміст. Працуе кіраўніком камп’ютарнага гуртка для інвалідаў па зроку. Навучаеневідушчых і людзей са слабым зрокам выкарыстанню сучасных тэхналогіяў без зрокавага кантролю (кампутары, мабільныя тэлефоны, gps навігацыя). -
Галіна Крот (Беларусь)
Эксперт, праектны мэнэджар ППУ “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”.
Выпускніца юрыдычнага факультэта БДУ і Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогіяў БДУ. Мае ступень МBA.
Больш за 10 гадоў працуе ў сектары некамерцыйных арганізацыяў. На працягу шасці гадоў была старшынёй Беларускага маладзёвага грамадскага аб’яднання “Розныя-Роўныя”. Працавала ў ГА “БелАДДІіМІ”, РГА “Цэнтр “Канкордыя” мэнэджарам сацыяльных праектаў і юрыстам. З’яўляецца экспертам у сферы працаўладкавання людзей з інваліднасцю і выканання правоў людзей з інваліднасцю ў Рэспубліцы Беларусь. Як эксперт прымае ўдзел у адукацыйных курсах і праграмах. Праходзіла стажыроўку ў Амерыцы, Германіі, Швецыі ў сферы прасоўвання правоў і інтарэсаў людзей з інваліднасцю.
У 2012-2013гг. – кіраўнік праекта “Маніторынг безбар’ернага асяроддзя”, пад яе рэдакцыяй выдадзены дапаможнік “Дапаможнік у маніторынгу даступнасці архітэктурных аб’ектаў, будынкаў і збудаванняў для людзей з інваліднасцю”. Аўтар шматлікіх артыкулаў і публікацыяў, прысвечаных актуальным праблемам людзей з інваліднасцю. -
Дыліяна Дэнева (Балгарыя).
Малады спецыяліст у сферы незалежнага жыцця. Каардынатар Еўрапейскай Сеткі Незалежнага Жыцця ва Усходняй Еўропе.Угэты час навучаецца псіхалогіі ў самым вялікім універсітэце дыстанцыйнага навучання Злучанага Каралеўства – Адкрытым Універсітэце. Добра валодае ангельскай мовай.
“Я зацікавілася праблемамі людзей з інваліднасцю значна раней, чым сама пачала нешта рабіць для вырашэння гэтых праблемаў, што здарылася ў мінулым годзе, калі я прымала ўдзел у семінары, які праводзіўся Еўрапейскай Сеткай Незалежнага Жыцця. Цяпер жа я вельмі рада, што з’яўляюся каардынатарам Еўрапейскай Сеткі НезалежнагаЖыцця ва Усходняй Еўропе і адказная за каардынацыю працы ў 12 краінах. Разам мы займаемся прасоўваннем філасофіі незалежнага пражывання і абаронай правоў людзей з інваліднасцю”. -
Яўген Шаўко (Беларусь)
Старшыня Цэнтральнай Рады ГА “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў”. Аўтар першага ў Беларусі ілюстраванага даведачнага дапаможніка “Даступнае асяроддзе для інвалідаў” і распрацоўшчык інтэрактыўнай мапы даступнасці для інвалідаў (адрас у Інтэрнэце www.freeway.by).
Яўген Шаўко ініцыяваў укараненне інфармацыйных таблічак для інвалідаў на АЗС Рэспублікі Беларусь, з дапамогай якіх людзі з абмежаванай мабільнасцю могуць выклікаць па тэлефоне аператара АЗС і скарыстацца яго дапамогай пры запраўцы свайго аўтамабіля. -
Эльміра Набярушкіна (Расія)
Дацэнт кафедры “Сацыялогія, сацыяльная антрапалогія і сацыяльная праца” Саратаўскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта ім. Гагарына Ю.А. У красавіку 2013 года абараніла доктарскую дысертацыю па сацыялогіі на тэму “Мабільнае грамадзянства інвалідаў у сацыяльнай прасторы горада”.
Асноўныя навуковыя інтарэсы: сацыяльная палітыка інваліднасці, права на горад, універсальны дызайн, тэорыя і практыка сацыяльнай працы, сацыялогія горада. Аўтар больш чым 70 навуковых артыкулаў і апублікаваных тэзісаў дакладаў, аўтар і суаўтар 10 манаграфіяў. Кансультант праектаў па сацыяльным развіцці, сацыяльнай абароне насельніцтва, стварэнні даступнага асяроддзя.
Праходзіла стажыроўкі ў рамках міжнародных праектаў TempusTacis па сацыяльнай працы ў Бірмінгемскім універсітэце (Вялікабрытанія), ва ўніверсітэце г. Зігена (Германія). Павышала кваліфікацыю ў Санкт-Пецярбургскай медыцынскай акадэміі ім. І.І. Мечнікава па праграме “Асновы сацыяльнай рэабілітацыі і эргатэрапіі”. У 2010 годзе на запрашэнне Інстытута грамадскага здароўя Паўночных краінаў, Дэпартамента аховы здароўя Нарвегіі і інфармацыйнага бюро Рады Міністраў Паўночных Краінаў як лектар прымала ўдзел у летняй школе «IntroductoryCourseinUniversalDesign». -
Капка Панаётава (Балгарыя).
Праваабаронца. Вядомы ў Балгарыі кіраўнік руху людзей з інваліднасцю. З’яўляецца адным з заснавальнікаў руху Незалежнае Жыццё ў Балгарыі ў 1995 годзе, калі Цэнтр за Незалежнае Жыццё – Сафія, быў зарэгістраваны як грамадская арганізацыя. З’яўляецца членам Інстытута Незалежнае Жыццё і сустаршынёй рады дырэктараў Еўрапейскай Сеткі Незалежнага Жыцця.
Падчас яе прафесійнай дзейнасці ў якасці макраэканаміста яна прысвячала шмат часу даследаванням у галіне абароны насельніцтва, працавала ў сферы аказання дапамогі людзям з інваліднасцю ў Балгарыі і іншых Балканскіх краінах. Геаграфія яе дзейнасці ўключала нават Каўказ – яна працавала з групамі людзей з інваліднасцю ў Арменіі, Азербайджане і Грузіі. Яе ідэі аб правах чалавека і публічнае асвятленне гэтых праблемаў выявілі шматлікія выпадкі дыскрымінацыі ў Балгарыі, што прывяло да адмены асноўных заканадаўчых актаў у гэтай краіне і з’яўленню цалкам новага анты-дыскрымінацыйнага заканадаўства.
У апошнія дзесяць гадоў Капка з’яўляецца кансультантам у сферы працы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, трэнерам і даследчыкам ў Балгарыі. Яна ўнесла свой унёсак у Міжнародны Маніторынг правоў людзей з інваліднасцю (2006) і ў працу ANED (Акадэмічная сетка еўрапейскіх экспертаў у сферы інваліднасці) аб Палітыцы ў дачыненні да людзей з інваліднасцю ў Еўропе. -
Марына Хадзіна (Расія)
Кіраўнік кар’ерных сэрвісаў кампаніі HeadHunter.
Выпускніца псіхалагічнага факультэта Маскоўскага гарадскога педагагічнага універсітэта. Дыпламаваная таксама ў кірунку“Псіхааналіз”. Скончыла эканамічны модуль праграмы MBA ў American Institute of Business Education.
Будучы студэнтам, арганізавала цэнтр прафарыентацыі ў адной са школ ЦАА Масквы.
Больш за 10 гадоў працуе ў галіне падбору і ацэнкі персаналу.
З 2008 года развівала паслугу “аўтплейсмэнт” у холдынгу Анкор, рэалізавала праекты на тэрыторыях Масквы, Санкт-Пецярбурга, Екацярынбурга, Мінска, Кіева і Харкава.
З 2009 года ўзначаліла стварэнне кансалтынгавага кірунку ў кампаніі Clever, частцы холдынгу Анкор.
З 2011 года Марына кіруе напрамкам кар’ерных сэрвісаў у групе кампаніяў HeadHunter і адказвае за пытанні:
• Стварэнне кар’ерных сэрвісаў для сушукальнікаў
• Навучанне інструментам пошуку працы і пабудовы кар’еры
• Выкарыстанне тэставых механізмаў пры адборы персаналу
• Інтэграцыя тэставых сістэмаўна пляцоўкі групы кампаніяў HeadHunter
З 2009 года Марына з’яўляецца прадстаўніком сваіх кампаніяў у Радзе Бізнесу па пытаннях інваліднасці, у рамках якога прыцягвае новых удзельнікаў да дзейнасці рады, а таксама ўдзельнічае ў правядзенні штогадовага Цэнтра ацэнкі пры адборы сушукальнікаў з інваліднасцю. -
Наталля Лазоўская (Беларусь)
Кандыдат архітэктуры, дацэнт кафедры “Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў” Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, спецыяліст у галіне архітэктуры і архітэктурнага дызайну. Асноўныя навуковыя інтарэсы: універсальны дызайн, тэорыя і практыка праектавання спецыяльных будынкаў, методыка выкладання архітэктурных дысцыплін.
Аўтар больш за 100 навуковых артыкулаў і апублікаваных тэзісаў дакладаў, аўтар і суаўтар 7 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 5 тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне архітэктуры і будаўніцтва.
Кансультант праектаў па стварэнні безбар’ернага асяроддзя.
Праходзіла стажыроўкі ў навукова-даследчых інстытутах Нідэрландаў і Швецыі. З азнаямленчымі візітамі наведвала архітэктурныя факультэты універсітэтаў Германіі, Італіі, Польшчы, Чэхіі і Расіі. Член Беларускага Саюза архітэктараў. Дырэктар праекта “Рэспубліканскі конкурс дыпломных праектаў выпускнікоў архітэктурных школ Рэспублікі Беларусь”.
Сябра журы Міжнародных конкурсаў лепшых дыпломных праектаў па спецыяльнасцях “Архітэктура” і “Дызайн”.