Паважаныя калегі!
8 красавіка адбудзецца прэзентацыя даследавання "Праблема працаўладкавання людзей з інваліднасцю ў люстэрку СМІ".
Даследаванне праведзена Навукова-даследчай установай "Аналітычная група "ЦЕТ" (Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі) з ініцыятывы асветніцкай праваабарончай установы "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" у лютым-сакавіку 2014 года.
Спікеры:
каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі і старэйшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Аксана Шэлест.
Мерапрыемства адбудзецца ў Бізнес-клубе "ІМАГУРУ" (Фабрыцыуса, 4) у першай зале на 1-м паверсе. Пачатак а 14.00.
Для акрэдытацыі трэба выслаць заяўку ў адвольнай форме на адрас pr@disright.org або патэлефанаваць мне па тэлефоне +375 25 9717179.
Будзем рады бачыць Вас!
З павагай ,
Таісія Пастухова
Спецыяліст па камунікацыях Офіса па правах людзей з інваліднасцю
+375 25 9717179