Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Конкурс эсэяў «Даступнасць і Інваліднасць» подвёў вынікі

07/03/2013

Офіс па правах людзей з інваліднасцю падвёў вынікі конкурсу эсяў «Даступнасць і Інваліднасць». У гэтым годзе члены журы былі аднадушныя - перамагла праца «Вучні, якіх не чакалі» Ірыны Дзергачовай. Эсэй прысвечаны даступнасці адукацыі для дзяцей з інваліднасцю, у прыватнасці, для дзяцей з аўтызмам. «Гэтая праблема важная для мяне таму, што маё малодшае дзіця - аўтыст. І я не па чутках ведаю, як школы не хочуць прызнаваць такіх дзяцей, не хочуць прымаць, не хочуць бачыць. А бо амаль усе дзеці-ауцяты - з нармальным узроўнем інтэлекту. Рукі, ногі, галава - усё нармальнае і ўсё на месцы. Так, яны могуць паводзіць сябе не зусім звычайна ў агульнапрынятым разуменні. Але шмат хто з іх паказваюць вельмі добрыя вынікі ў навучанні. І мы не маем права пазбаўляць іх магчымасці вучыцца ў агульнаадукацыйнай школе», - распавяла падчас цырымоніі ўзнагароджання Ірына.

Дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Эніра Браніцкая падзякавала удзельнікам конкурсу за выдатныя работы і сказала: «Наш конкурс праводзіцца ў рамках інфармацыйнай Кампаніі «Даступнасць» у другі раз. І гэта ўжо традыцыя. Мы хочам пашырыць разуменне даступнасці ў сферы інваліднасці, падняць пытанні абароны правоў людзей з інваліднасцю, Канвенцыі аб правах інвалідаў. Таксама, што немалаважна, мы хочам знайсці новых экспертаў у галіне правоў людзей з інваліднасцю ў Беларусі. У гэтым годзе ў лідарах было тры тэмы: антыдыскрымінацыя, даступнасць адукацыі і даступнасць правасуддзя. Гэта сур'ёзныя тэмы і таму нас радуе такая тэндэнцыя».

Нагадваем, што конкурс эсэ «Даступнасць і Інваліднасць» быў аб'яўлены ў снежні 2012 года (http://www.disright.org/ru/news/konkurs-esse-dostupnost-i-invalidnost).

Прачытаць працу «Вучні, якіх не чакалі» можна тут (http://www.disright.org/ru/info/ucheniki-kotoryh-ne-zhdali-pochemu-deti-autisty-v-belarusi-ne-mogut-uchitsya-v-0).