Падрыхтавана Офісам па правах людзей з інваліднасцю
За перыяд з 1 ліпеня па 31 ліпені 2012 у ППУ "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" паступіла каля 67 зваротаў грамадзян.
28 зваротаў было прынята да дэталёвага разгляду юрыстамі Офіса па правах людзей з інваліднасцю.
Звярнуліся грамадзяне (у лічбах):
Жанчыны - 16
Мужчыны - 12
З 1 групай інваліднасці - 5
З 2 групай інваліднасці - 13
З 3 групай інваліднасці - 6
Дзеці:
З 2 ступенню страты здароўя - 3
З 4 ступенню страты здароўя -1
Зробленыя запыты ў дзяржаўныя органы: 7
Звароты, якія знаходзяцца на разглядзе: 6
Звароты з г. Мінска: 17
Звароты з рэгіёнаў: 11
У справаздачным перыядзе разгледжана:
1.Звароты, якія тычацца працы і занятасці: 7
2.Звароты, якія тычацца дастатковага жыццёвага ўзроўню і сацыяльнай абароны: 12
3. Звароты, якія тычацца здароўя: 2
4. Звароты, якія тычацца абілітацыі і рэабілітацыі: 1
5. Звароты па даступнасці (уключаючы безбар'ернае асяроддзе): 5
6. Звароты, якія тычацца доступу да правасуддзя: 1
Што тычыцца зваротаў якія тычацца працы і занятасці:
На жаль, вельмі часта наймальнік грэбуе сваімі магчымасцямі і спрабуе, парушаючы закон, усталёўваць больш працяглы працоўны дзень для людзей з інваліднасцю, чым гэта належыць. Так, напрыклад, у Офіс па правах людзей з інваліднасцю звярнулася грамадзянка Н., інвалід 2 групы, з просьбай дапамагчы ёй разабрацца ў пытанні, колькі ж гадзін яна павінна працаваць у дзень. Юрыст Офіса растлумачыў, што ў адпаведнасці з Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь, а менавіта з арт. 114, "інвалідам I і II групы ўсталёўваецца скарочаная працягласць рабочага часу не больш за 35 гадзін у тыдзень".
Такім чынам, наймальнік, парушаючы названы Закон, прымушаў супрацоўніцу працаваць больш за 8 гадзін у дзень, і аргументаваў гэта тым, што ў выпадку яе адмовы яму прыйдзецца звольніць яе. У выніку растлумачальнай гутаркі юрыста Офіса з наймальнікам, наймальнік пагадзіўся аплачваць супрацоўніцы 8-мі гадзінны працоўны дзень, пры фактычна адпрацаваных 7 гадзінах у дзень, г.зн. цалкам выконваць патрабаванні артыкула 114 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Часта сустракаюцца выпадкі, калі супрацоўнікі Цэнтра занятасці прапануюць людзям з інваліднасцю працу, якая супярэчыць працоўным рэкамендацыям. Так, грамадзянка В. Звярнулася ў Офіс па правах людзей з інваліднасцю з пытаннем, ці можа яна адмовіцца ад прапанаванай вакансіі, з прычыны таго, што працаваць ёй давядзецца каля 12 гадзін у дзень. Юрыст Офіса растлумачыў, што яна сапраўды мае права адмовіцца ад прапанаванай вакансіі, бо гэтая вакансія абсалютна не адпавядае патрабаванням, прапісаным у ІПР (індывідуальнай праграме рэабілітацыі). (Бо, у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі і фінансавання мерапрыемстваў па адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці, орган па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне на падставе ІПР і з улікам пераліку наймальнікаў, гатовых да арганізацыі адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці па канкрэтных спецыяльнасцях (прафесiях), з улікам наяўнай у інваліда спецыяльнасці (прафесіі) прымае адпаведнае рашэнне і выдае накіраванне інваліду да наймальніка на адаптацыю да працоўнай дзейнасці).
Таксама юрыст Офіса рэкамендаваў грамадзянцы В. у выпадку адмовы ад прапанаванай вакансіі Цэнтрам занятасці не забываць указваць прычыну адмовы і рабіць спасылку на адпаведнае Палажэнне пісьмова.