Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Маніторынг зваротаў грамадзян за май 2013 года

04/07/2013

За перыяд з 2 па 31 мая 2013 года ў ППУ "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" паступіла 109 зваротаў грамадзян, з якіх 30 зваротаў было прынята да дэталёвага разгляду юрыстам Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

Колькасць зваротаў, якія паступілі ў рамках "ТЫДНЯ ДАСТУПНАСЦІ" - 70

Звярнуліся грамадзяне (у лічбах):

Жанчыны - 13

Мужчыны - 17

З 1 групай інваліднасці - 10

З 2 групай інваліднасці - 14

З 3 групай інваліднасці - 5

Дзеці:

З 3 ступенню страты здароўя - 1

Звароты, якія знаходзяцца на разглядзе: 7

Звароты з г. Мінска: 14

Звароты з рэгіёнаў: 16

У справаздачным перыядзе разгледжана:

Звароты, якія тычацца працы і занятасці: 5

Звароты, якія тычацца дастатковага жыццёвага ўзроўню і сацыяльнай абароны (уключаючы асноўныя правы і льготы, дапамогі, адрасную сацыяльную дапамогу): 8

Звароты, якія тычацца здароўя (уключаючы ўстанаўленне групы інваліднасці, пераагляд, аздараўленне): 3

Звароты, якія тычацца даступнасці (жыллёвыя пытанні, безбар’ернае асяроддзе): 6

Звароты, якія тычацца абілітацыі і рэабілітацыі: 3
Звароты, якія тычацца самастойнага ладу жыцця і ўцягнутасці ў мясцовую супольнасць: 2

Звароты, якія тычацца адукацыі: 1

Звароты, якія тычацца доступу да правасуддзя: 1

Звароты, па якіх грамадзяне атрымалі адмову: 1 (пытанне па канфлікце з суседзямі).

Усяго зроблена запытаў, лістоў і зваротаў - 6

Найбольшая колькасць зваротаў за справаздачны перыяд утрымлівала пытанні дастатковага жыццёвага ўзроўню і сацыяльнай абароны, даступнасці.

У якасці прыкладу звароту, што датычыцца абілітацыі і рэабілітацыі, можна прывесці зварот грамадзянкі П. з пытаннем аб тэрмінах рамонту сродкаў рэабілітацыі, уключаючы рамонт крэсла-каляскі.

Гэтае пытанне ўрэгулявана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1722 ад 11 снежня 2007г. “Аб дзяржаўным рэестры (пераліку) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі і парадку забеспячэння імі асобных катэгорый грамадзянаў” (далей у тэксце - Пастанова), у якую 27 жніўня 2012 года былі ўнесеныя змены і дапаўненні.

Пастановай зацверджаны:

    Дзяржаўны рэестр (пералік) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі (далей Дзяржаўны рэестр);
    
Палажэнне аб парадку забеспячэння грамадзянаў тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
    
Палажэнне аб парадку забеспячэння грамадзянаў тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя.

Адносна рамонту сродкаў рэабілітацыі. У перыяд тэрміну эксплуатацыі ў рамонт прымаюцца сродкі рэабілітацыі, названыя ў пунктах 1-12, 14-32, 36-38 Дзяржаўнага рэестра.

БПААЦ[1] усталёўвае гарантыйныя тэрміны на сродкі рэабілітацыі, названыя ў пунктах 1-38 Дзяржаўнага рэестра, на працягу якіх грамадзяне могуць прад’яўляць прэтэнзіі па ліквідацыі недахопаў гэтых сродкаў рэабілітацыі. БПААЦ абавязаны адрамантаваць выдадзеныя сродкі рэабілітацыі за кошт уласных сродкаў, а ў выпадку немагчымасці ліквідацыі ў ходзе рамонту выяўленых недахопаў - замяніць сродак рэабілітацыі

Рамонт сродкаў рэабілітацыі, указаных у пунктах 1-12, 14-29 Дзяржаўнага рэестра, ажыццяўляецца за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў не больш аднаго разу ў перыяд тэрміну іх эксплуатацыі.

У выпадку адмовы грамадзянаў ад вырабу новых сродкаў рэабілітацыі, указаных у пунктах 30-32 Дзяржаўнага рэестра, па іх заявах ажыццяўляецца рамонт наяўных у іх сродкаў рэабілітацыі, атрыманых па апошняй замове, незалежна ад тэрмінаў іх эксплуатацыі. Аднак варта памятаць, што забеспячэнне грамадзянаў новымі сродкамі рэабілітацыі ў такім выпадку ажыццяўляецца не раней чым праз год пасля правядзення рамонту сродкаў рэабілітацыі. Заява аб адмове ад вырабу новых сродкаў рэабілітацыі, указаных у пунктах 30-32 Дзяржаўнага рэестра, падаецца грамадзянамі ў адвольнай форме ў БПААЦ (яго філіялы).

У адпаведнасці з пунктам 66 Пастановы грамадзяне для рамонту сродкаў рэабілітацыі, указаных у пунктах 14-16, 30-32, 36-38 Дзяржаўнага рэестра, павінны звярнуцца ў БПААЦ (яго філіялы) па месцы жыхарства. БПААЦ (яго філіялы) прымаюць і арганізоўваюць рамонт сродкаў рэабілітацыі ва ўстаноўленыя тэрміны.

БПААЦ (яго філіялы) на працягу 5 працоўных дзён з дня праведзенага капітальнага рамонту сродкаў рэабілітацыі пісьмова паведамляе грамадзянам аб неабходнасці іх атрымання.

Для рамонту ж сродкаў рэабілітацыі, указаных у пунктах 1-12, 17-29 Дзяржаўнага рэестра, грамадзяне звяртаюцца ў камітэты[2]. Камітэты накіроўваюць у БПААЦ (яго філіялы) ліст аб неабходнасці правядзення рамонту названых сродкаў рэабілітацыі, а па сродках рэабілітацыі, указаных у пунктах 10-12, 17-29 Дзяржаўнага рэестра, таксама гарантыйны ліст аб аплаце рамонту і арганізоўваюць дастаўку сродкаў рэабілітацыі, якія падлягаюць рамонту, у БПААЦ (яго філіялы).

БПААЦ (яго філіялы) ва ўстаноўленыя тэрміны ажыццяўляе рамонт сродкаў рэабілітацыі, якія паступілі,  і пастаўляе адрамантаваныя сродкі рэабілітацыі камітэтам на працягу 15 працоўных дзён з дня заканчэння іх рамонту.

Камітэты ж на працягу 5 працоўных дзён з дня пастаўкі з рамонту сродкаў рэабілітацыі пісьмова паведамляюць грамадзянам аб неабходнасці іх атрымання.

Рамонт сродкаў рэабілітацыі, указаных у пунктах 2-12, 14-32, 36-38 Дзяржаўнага рэестра, ажыццяўляецца ў наступныя тэрміны:

    буйны рамонт - да 30 працоўных дзён;
   
сярэдні рамонт - да 15 працоўных дзён;
    
дробны рамонт - да 7
працоўных дзён.

Тэрмін рамонту крэсла-каляскі з электрапрывадам усталёўваецца вытворцам.

Фінансаванне выдаткаў па забеспячэнню грамадзянаў сродкамі рэабілітацыі, названымі:

у пунктах 1-9, 33 Дзяржаўнага рэестра, уключаючы выдаткі на іх рамонт і дастаўку, час знаходжання ў аддзяленні стацыянарнага пратэзавання і рэабілітацыі БПААЦ у перыяд навучання карыстанню крэслам-каляскай актыўнага тыпу - ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;

у пунктах 10-32, 34-45 Дзяржаўнага рэестра, уключаючы выдаткі на іх рамонт і дастаўку, час знаходжання ў аддзяленні стацыянарнага пратэзавання і рэабілітацыі БПААЦ (яго філіялаў) у перыяд вырабу грамадзяніну пратэзна-артапедычнага выраба - ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў.

Сродкі рэабілітацыі, названыя ў пунктах 1-9 Дзяржаўнага рэестра, якія былі ў эксплуатацыі, і якія па тэхнічным стане далейшай эксплуатацыі і рамонту не падлягаюць, здаюцца ўпраўленнямі (аддзеламі) [3] у нарыхтоўчыя арганізацыі Беларускага дзяржаўнага аб'яднання па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і пастаўцы лому і адходаў чорных і каляровых металаў.



[1] БПААЦ - рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр"

 

[2] Камітэты - камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, Мінскага гарвыканкама

 

[3] Упраўленнi (аддзелы) - упраўленнi (аддзелы) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў