Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

МНС падтрымлівае ініцыятыву Офіса па ўвядзенні страхавых выплат пацярпелым работнікам пры ўсталяванні ўзаемнай віны

23/08/2013

Згодна з дзейным заканадаўствам, сёння да страхавых не адносяцца выпадкі, калі прычыненне шкоды здароўю застрахаванай асобы наступіла з прычыны парушэння ёй правілаў тэхнікі бяспекі, а таксама ў выпадку ўзаемнай віны работніка і наймальніка. Такім чынам, не прадугледжана страхавая выплата пацярпеламу.

Аднак звароты ў грамадскую прыёмную Офіса па правах людзей з інваліднасцю кажуць пра тое, што нярэдка менавіта халатнасць працадаўцы становіцца першапрычынай няшчасных выпадкаў на працы. Аб адным з такіх прыкладаў мы ўжо пісалі.

Офіс па правах людзей з інваліднасцю прасіў Савет Міністраў разгледзець магчымасць унясення змяненняў і дапаўненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 2008 г. № 308 "Аб некаторых пытаннях абавязковага дзяржаўнага страхавання супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, пракурорскiх работнiкаў, работнiкаў органаў па надзвычайных сітуацыях, работнікаў органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю" адносна страхавых выплат пры ўсталяванні ўзаемнай віны.

Як паведамілі ў афіцыйным лісце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, падпісаным міністрам Уладзімірам Вашчанкам, міністэрства цалкам падтрымлівае ініцыятыву Офіса. МНС накіравала ў Савет Міністраў прапанову даручыць Міністэрству фінансаў дадаткова прапрацаваць гэтае пытанне і пры неабходнасці падрыхтаваць адпаведны праект пастановы Савета Міністраў.