Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Рэгіянальны этап інфармацыйнай кампаніі "Даступнасць"

25/01/2012

У перыяд з 31 студзеня да 21 лютага 2012 года Офіс па правах людзей з інваліднасцю праводзіць рэгіянальны этап інфармацыйнай кампаніі «Даступнасць». Інфармацыйныя дні пройдуць у абласных цэнтрах краіны па наступным плане:

31/01 - Гродна (Адрас: вуліца Будзёнага, 48а, офіс 62).

01/02 - Брэст (Адрас: кафэ "Фея" вул. Пушкінская 16/1).

08/02 - Віцебск (Адрас: пр-т Фрунзэ, д.92 к.2 Віцебскі дом-інтэрнат пажылых людзей і інвалідаў (Актавая зала).

15/02 - Магілёў (Адрас: вул. Сурганава, 21).

16/02 - Гомель (Адрас: вул. Пралетарская, 18).

Завершыцца серыя мерапрыемстваў рэгіянальнага этапу кампаніі ў Мінску 21 лютага.

Мэтай гэтых мерапрыемстваў з’яўляецца павелічэнне інфармаванасці грамадскасці аб правах людзей з інваліднасцю, пра Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Канвенцыю аб правах інвалідаў (ААН), аб механізмах абароны правоў людзей з інваліднасцю. На мэце арганізатараў таксама - дэманстрацыя прыкладаў арганізацыі кампаніяў і праектаў па абароне правоў людзей з інваліднасцю. У ходзе мерапрыемстваў перад гасцямі выступіць каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. Ён раскажа аб інфармацыйнай кампаніі «Даступнасць», якая праходзіць у гэты час.

Мы запрашаем прыняць удзел у сустрэчах прадстаўнікоў органаў мясцовай улады, прадстаўнікоў СМІ, прадстаўнікоў дзяржаўных арганізацыяў сацыяльнай абароны, навучэнцаў і выкладчыкаў установаў адукацыі, работнікаў аховы правапарадку, работнікаў установаў аховы здароўя, зацікаўленых прадстаўнікоў адвакатуры і натарыята, зацікаўленых прадстаўнікоў бізнес-супольнасці, наймальнікаў, прадстаўнікоў арганізацыяў людзей з інваліднасцю, прадстаўнікоў арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікоў грамадскасці.

Праграма Інфармацыйнага дня:

10.30 - 11.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў

11.00 - 11.10 Прадстаўленне

11.10 - 13.00 Выступленне каардынатара Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага

13.00 - 13.30 Кава-паўза

13.30 - 15.00 Адказы на пытанні, дыскусія.

На працягу ўсяго інфармацыйнага дня (11.00 -15.00) будзе працаваць бясплатная юрыдычная кансультацыя для людзей з інваліднасцю. Прыём будзе ажыццяўляць юрысконсульт Офіса па правах людзей з інваліднасцю. Таксама для азнаямлення будуць прадстаўлены некаторыя інфармацыйныя матэрыялы, кнігі, дапаможнікі.

Нагадваем, што гэтыя мерапрыемствы праходзяць у рамках інфармацыйнай кампаніі «Даступнасць», мэтай якой з’яўляецца ліквідацыя ўсялякіх бар’ераў у сферы інваліднасці - архітэктурных, прававых, эканамічных, ментальных. Кампанія праводзіцца пад лозунгам: «Кожнае грамадства моцнае настолькі, наколькі моцныя ўсе яго сябры».

Для атрымання больш поўнай інфармацыі, а таксама для акрэдытацыі (рэгістрацыі) неабходна адправіць заяўку на e-mail: info@disright.org ці патэлефанаваць па +375 25 9090602.

Для прадстаўнікоў СМІ e-mail: pr@disright.org

Падрабязнасці на сайце www.disright.org