Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

  • Канвенцыя павінна стаць “жывым інструментам”, а не заставацца на паперы

    6 сакавіка 2018

    3 сакавіка ў Мінску сустрэліся ўдзельнікі кампаніі “Павестка 50”, накіраванай на рэалізацыю Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю, з Бабруйска, Століна, Шчучына і Стоўбцаў.

  • “Мы пераарыентуем сваё стаўленне да праблем людзей з інваліднасцю”

    22 лютага 2018

    У Стоўбцах прайшоў варкшоп па стратэгічным планаванні, і пачалося напісанне мясцовай павесткі вырашэння праблем людзей з інваліднасцю.

  • Андрэй Ягораў: Усё залежыць ад людзей на месцах

    24 лістапада 2017

    У межах кампаніі “Павестка 50” на Століншчыне стартаваў сацыяльны праект “Роўныя – Роўным”.

  • Информационный бюллетень (май, 2015)

    4 чэрвеня 2015
    Вышел в свет 34-й номер бюллетеня Офиса по правам людей с инвалидностью. Последние новости, актуальные интервью и волнующие вопросы! Скачать

     

  • Інфармацыйны бюлетэнь (травень, 2014 года)

    3 чэрвеня 2014

    Выйшаў у свет 22-і нумар штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня Офіса па правах людзей з інваліднасцю. У нашым бюлетэні – адказы на актуальныя прававыя пытанні, а таксама навіны Беларусі і замежжа.

     

  • “Мова нанова” пра людзей з інваліднасцю: галоўнае не слова, а паняцце

    27 мая 2014

    Якія паняцці варта ведаць пра інваліднасць, як паводзіць сябе з людзьмі, якім яна ўласцівая, і што рабіць, каб не адчуваць сябе выключаным з жыцця грамадства, распавядалі ўдзельнікі моўных курсаў учора. Тэмай заняткаў стала “Інваліднасць па-беларуску”, мерапрыемства ладзілася ў межах “Тыдня Даступнасці 2014”.

    – На курсы ходзіць вельмі шмат людзей, і мы разумеем грамадскую адказнасць, таму і ўздымаем такія тэмы, – распавядае арганізатар Глеб Лабадзенка. – Са слухачамі мы ўжо размаўлялі пра правы чалавека, будуць тэмы пра экалогію і гендар. Наша грамадства малаадукаванае ў гэтых накірунках, але без гэтых ведаў немагчыма ўявіць сучаснага еўрапейскага чалавека, што прызнае агульначалавечыя каштоўнасці.

  • "Інваліднасць па-беларуску": жадаеш ведаць больш?

    22 мая 2014

    У межах Тыдня Даступнасці папулярныя лінгвістычныя заняткі “Мова Нанова” будуць прысвечаны тэме інваліднасці і даступнасці ў самым шырокім азначэнні гэтага паняцця.

    Тэматычныя заняткі пачнуцца а 19 гадзіне 26 мая 2014 года ў галерэі сучаснага беларускага мастацтва “Ў” (Мінск, пр.Незалежнасці, 37а).

    Як распавяла дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Эніра Браніцкая, арганізатары падрыхтавалі для навучэнцаў шмат сюрпрызаў. Да прыкладу, складзены кішэнны слоўнічак па тэме, у якім асноўныя тэрміны не толькі перакладаюцца, але і даецца іх дакладнае вызначэнне, тлумачыцца, у якіх выпадках трэба выкарыстоўваць той ці іншы выраз.

  • У Беларусі стартуе Тыдзень Даступнасці 2014 (+ праграма)

    13 мая 2014

    У Беларусі стартуе Тыдзень Даступнасці. Калі вы падзяляеце нашыя мэты і задачы, то вашы мерапрыемствы могуць стаць часткай нашага мерапрыемства! Даступнасць для ўсіх - больш магчымасцяў для кожнага.

  • 5 мая – Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў

    5 мая 2014

    5 мая ва ўсіх еўрапейскіх краінах прынята адзначаць Міжнародны дзень салідарнасці людзей з інваліднасцю ў адстойванні раўнапраўя і супраць дыскрымінацыі. У гэты дзень у 1992 годзе людзі з інваліднасцю з 17 краінаў правялі першы агульнаеўрапейскі дзень барацьбы за роўныя правы і супраць дыскрымінацыі. З тых часоў у Еўропе падобныя акцыі праводзяцца штогод 5 мая, у Дзень Еўропы. У гэты дзень праходзяць круглыя ​​сталы і шырокія грамадскія абмеркаванні праблемаў інваліднасці, шэсці, акцыі дзеля прыцягнення ўвагі да самых вострых тэмаў з жыцця людзей з інваліднасцю.

    5 мая 2014 года з ініцыятывы Еўрапейскай сеткі незалежнага жыцця (ENIL) адзначаецца пад дэвізам “Stop Disability Cuts”. Асноўным заклікам ад сеткі арганізацыяў, якія працуюць у многіх краінах Еўропы на карысць людзей з інваліднасцю, з’яўляецца заклік да павагі асаблівых патрэбаў людзей, якія маюць розныя формы інваліднасці, а таксама забеспячэнне для іх такіх умоваў навакольнай прасторы, у якіх яны на роўных могуць удзельнічаць ва ўсіх сферах жыцця.

  • Інфармацыйны бюлетэнь (красавік, 2014 года)

    2 мая 2014

    Выйшаў у свет 21-ы нумар штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня Офіса па правах людзей з інваліднасцю. У нашым бюлетэні – адказы на актуальныя прававыя пытанні, а таксама навіны Беларусі і замежжа.

  • Старонкі