Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

  • Як працаўладкаваць суіскальніка з інваліднасцю? Проста!

    14 лістапада 2013

    Пра гэта ў рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва раскажа каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.

    У рамках тэматычнага майстар-класа беларускім наймальнікам будзе расказана і паказана, што стварэнне і забеспячэнне працоўных месцаў для людзей з інваліднасцю, нягледзячы на асаблівасці і спецыфіку - рэальныя і дасягальныя. Мы развеем устояныя міфы.

  • Інтэрнэт - няма бар'ераў!

    6 лістапада 2013

    Адкрываецца новая адукацыйная праграма “Інтэрнэт – няма бар’ераў!”

    Для каго?

    Бясплатна для людзей з інваліднасцю і іх сем’яў, якія зацікаўленыя ў аддаленай працы.

    Не піраміда. Не МЛМ. Без укладанняў. Толькі рэальныя метады!

  • Безбар'ернае асяроддзе: улады прымаюць прапановы, але не могуць дамагчыся іх рэалізацыі

    30 кастычніка 2013

    Як людзі з інваліднасцю могуць паўплываць на змест і фармат дзяржаўных праграмаў? Гэтае пытанне праваабаронцы Офіса па правах людзей з інваліднасцю абмеркавалі з усімі зацікаўленымі падчас публічнай дыскусіі, што адбылася 29 кастрычніка ў Брэсце.

    Да дыскусіі ў рамках інфармацыйнай кампаніі “Даступнасць” былі запрошаныя кіраўнікі рэгіянальных грамадскіх аб'яднанняў, якія займаюцца праблемамі людзей з інваліднасцю, і прадстаўнікі мясцовай улады. Разам з каардынатарам праектаў Офіса Сяргеем Драздоўскім берасцейцы абмеркавалі, якім чынам інваліды могуць лабіяваць свае інтарэсы як на ўзроўні вобласці, так і ўсёй краіны.

  • Завяршыўся III Беларускі праваабарончы форум

    30 кастычніка 2013

     

    У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Офіса па правах людзей з інваліднасцю. У ходзе мерапрыемства дэлегаты абмеркавалі бягучую сітуацыю ў айчынным праваабарончым руху, правы чалавека ў Беларусі і на постсавецкай прасторы, магчымасць стварэння агульнай стратэгіі праваабарончага руху.

    Асаблівасцю Форуму стала тое, што ў ім удзельнічалі не толькі праваабарончыя арганізацыі, але і тыя, што ў сваёй дзейнасці маюць кампанент абароны правоў чалавека. Офіс па правах людзей інваліднасцю, адзначае каардынатар праектаў гэтай арганізацыі Сяргей Драздоўскі, займаецца правамі канкрэтнай групы – людзей з інваліднасцю.

     

  • З 22 па 31 кастрычніка ў Мінску праходзіць выстава "Сімвал Даступнасці"

    23 кастычніка 2013

    Урачыстае адкрыццё выставы “Сімвал Даступнасці” адбылося на пляцоўцы творчай прасторы “ЦЭХ” увечары 22 кастрычніка. Выстава будзе доўжыцца 10 дзён, наведаць яе можна па адрасе Мінск, пр. Незалежнасці, 58, корпус 6.

    Цырымонія адкрыцця прайшла ў цесным коле аднадумцаў, асабліва ўсіх ўразіла выступленне Патрыцыі Курганавай, лаўрэата міжнародных конкурсаў эстрадных выканаўцаў, удзельніцы расійскага праекта “Голас”, а галоўнае – ідэйнага натхняльніка многіх таленавітых людзей з інваліднасцю, якія мараць рэалізаваць свой ​​патэнцыял. Практычны майстар-клас па бяспечным суправаджэнні і заездзе на бардзюры правялі госці з Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў.

  • Ад агульнага да правоў чалавека: грамадскасць можа зрабіць новыя дзяржпраграмы больш жыццёвымі

    22 кастычніка 2013

    Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” пачынае новы этап інфармацыйнай кампаніі “Даступнасць”. Мэта гэтага этапу кампаніі – паўплываць на змест і фармат дзяржаўных праграмаў у дачыненні да людзей з інваліднасцю для таго, каб пераарыентаваць гэтыя дакументы на нормы Канвенцыі аб правах інвалідаў.

    – Грамадскасці важна разумець, як фармуюцца дзяржпраграмы, як мы можам у гэтым паўдзельнічаць. Так, напрыклад, да 2015 года з’явяцца чатыры новыя праграмы, якія тычацца палітыкі ў сферы інваліднасці, распрацоўка іх пачнецца ўжо ў 2014-м годзе, – адзначае каардынатар праектаў Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. – Цяпер яшчэ рана прапаноўваць у гэтыя праграмы нешта канкрэтнае, але абавязкова трэба разумець, як уключыцца ў гэты працэс.

  • Творчая прастора "ЦЭХ" і "Сімвал Даступнасці": запрашаем на выставу!

    18 кастычніка 2013

    У галерэі «ЦЕХ» адкрываецца выстава "Сімвал Даступнасці", падрыхтаваная Офісам па правах людзей з інваліднасцю.

    На адкрыцці, якое адбудзецца 22 кастрычніка, чакаюцца выступленне лаўрэата міжнародных конкурсаў эстрадных выканаўцаў і ўдзельніка расійскага праекта "Голас" Патрыцыі Курганавай, практычны майстар-клас ад Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў. Акрамя гэтага, іншыя цікавыя і запамінальныя сюрпрызы. Арганізатары абяцаюць падарыць добры настрой і магчымасць пагутарыць з пазітыўнымі людзьмі.

    Час урачыстага адкрыцця: 19.00, 22 кастрычніка 2013 г.

  • Як забяспечваюць роўнасць і абараняюць ад дыскрымінацыі ў Еўропе?

    14 кастычніка 2013

    З'явілася магчымасць пазнаёміцца ​​з замежным досведам: выйшаў зборнік дакладаў удзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі "Актуальныя пытанні рэалізацыі ў праве прынцыпу забеспячэння роўнасці. Еўрапейскі досвед: ад тэорыі да практыкі", арганізатарам якой выступіў вясной гэтага года Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

    Гэты зборнік змяшчае даклады міжнародных і нацыянальных экспертаў, якія займаюцца пытаннямі забеспячэння роўнасці і абароны ад дыскрымінацыі, а таксама вынікі абмеркаванняў працоўных групаў канферэнцыі. Работы дапамогуць глыбей пазнаёміцца ​​з тэмай на прыкладах заканадаўства краін Еўрасаюза і СНД. Гэты зборнік будзе цікавы спецыялістам органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацыяў, юрыстам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія зацікаўлены гэтай тэмай.

  • Офіс па правах людзей з інваліднасцю пачынае фармаванне дзяржаўнай праграмы аб імплементацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь

    7 кастычніка 2013

    Мінск, 7 кастрычніка 2013 года. Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” пачынае новы этап інфармацыйнай кампаніі “Даступнасць” па фармаванні дзяржаўнай праграмы аб імплементацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь 2016-2021гг. Мерапрыемствы разлічаны на 24 месяцы.

    Мэта гэтага этапу кампаніі – паўплываць на змест і фармат дзяржаўных праграмаў у дачыненні да людзей з інваліднасцю, з мэтай іх арыентацыі на нормы Канвенцыі аб правах інвалідаў.

  • Інфармацыйны бюлетэнь (верасень, 2013)

    3 кастычніка 2013

    Выйшаў у свет 14-ы нумар штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня Офіса па правах людзей з інваліднасцю. У нашым бюлетэні - адказы на актуальныя прававыя пытанні, а таксама Беларусі і замежжа.

  • Старонкі