У галерэі «ЦЕХ» адкрываецца выстава "Сімвал Даступнасці", падрыхтаваная Офісам па правах людзей з інваліднасцю.
На адкрыцці, якое адбудзецца 22 кастрычніка, чакаюцца выступленне лаўрэата міжнародных конкурсаў эстрадных выканаўцаў і ўдзельніка расійскага праекта "Голас" Патрыцыі Курганавай, практычны майстар-клас ад Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў. Акрамя гэтага, іншыя цікавыя і запамінальныя сюрпрызы. Арганізатары абяцаюць падарыць добры настрой і магчымасць пагутарыць з пазітыўнымі людзьмі.
Час урачыстага адкрыцця: 19.00, 22 кастрычніка 2013 г.
Месца: Мінск, пр. Незалежнасці 58, корпус 6.
У рамках інфармацыйнай кампаніі "Даступнасць" і па выніках конкурсу "Стварэнне сімвала Даступнасць" Офіс па правах людзей з інваліднасцю працягвае выстаўляць экспазіцыю "Сімвал Даступнасць".
Запрашаем прыняць удзел ва ўрачыстым адкрыцці, а таксама наведаць выставу, якая застанецца ў «ЦЭХу». Уваход вольны.