Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

  • Офіс стаў партнёрам Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі

    27 верасня 2013

    З 18 па 24 лістапада 2013 года ў Беларусі пройдзе Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва. У трэці раз наша краіна стане часткай сусветнага прадпрымальніцкага руху, бо ў 140 краінах свету праходзіць Тыдзень у адзін і той жа час. Тысячы прадпрымальнікаў вырашаюць агульныя праблемы і дзеляцца дасягненнямі, інавацыямі, досведам, незалежным гледзішчам. BEL.BIZ зноў натхніць Беларусь на адказныя крокі ў бок развіцця прадпрымальніцтва ў нашай дзяржаве – мерапрыемствы пройдуць па ўсей краіне. Цэнтральнай падзеяй Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва стане III Міжнародны форум прадпрымальніцтва.

    Адкрые Форум міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, пасля чаго стартуюць панэльныя дыскусіі: вострыя, актуальныя, з удзелам знакамітых спікераў з усяго свету. Першым выступіць легендарны Марвін Ліяа, спецыяліст па Digital Media, у мінулым камерцыйны дырэктар YAHOO. Менавіта ён задасць асноўны тон абмеркаванняў і наступных выступленняў на тэму “Эканамічнае асяроддзе Беларусі. Карпарацыі і малы бізнес. Сцэнары прыватызацыі”.

  • Как «подружиться» НГО и бизнесу?

    26 верасня 2013

    Падчас Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі будзе прэзентаваны новы праект, звязаны з развіццём сацыяльнага прадпрымальніцтва ў нашай краіне. Да гэтай значнай падзеі застаецца крыху больш за месяц. Пакуль жа з ініцыятывы BEL.BIZ і пры падтрымцы Офіса па правах людзей з інваліднасцю прайшоў круглы стол, прысвечаны тэме карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці (КСА) у сучасным беларускім бізнэсе. Задачай дыскусіі “КСА ў сучасным беларускім бізнэсе” было выяўленне найбольш вострых праблемаў, якія будуць абмеркаваныя ў рамках мерапрыемстваў Тыдня ў больш разгорнутай форме.

    Што ў сучасным беларускім бізнэсе прынята называць сацыяльнай адказнасцю і як гэта суадносіцца з класічным сусветным разуменнем КСА? Ці ёсць грань паміж карпаратыўнай сацыяльнай адказнасцю і піярам? Што перашкаджае сучаснаму беларускаму бізнесу быць сацыяльна адказным?

  • У Варшаве працягваюцца навучальныя семінары для беларусаў па правах людзей з інваліднасцю

    24 верасня 2013

    Як правільна "чытаць" і абараняць свае правы? Што з'яўляецца дыскрымінацыяй, а што – не? Ці ёсць прынцыповая розніца паміж паняццямі "роўнасць" і "дыскрымінацыя"? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні шукаюць удзельнікі другога этапу адукацыйнай праграмы "Навучанне на працягу ўсяго жыцця: працаўладкаванне і сацыяльная актывізацыя людзей з інваліднасцю".

  • Ці можна аднавіць дзеяздольнасць без удзелу апекуна?

    14 верасня 2013

    У грамадскую прыёмную Офіса па правах людзей з інваліднасцю звярнулася грамадзянка П. Будучы пазбаўленай дзеяздольнасці, яна страціла ўсе грамадзянскія правы і цяпер не мае магчымасці звяртацца ў якія-небудзь ўстановы самастойна – толькі праз свайго апекуна. Дачка, якая з’яўляецца апекуном, паводле словаў грамадзянкі П., не ідзе на кантакт, адмаўляецца ўдзельнічаць у працэдуры аднаўлення дзеяздольнасці. Грамадзянка П. цікавіцца, ці ёсць у яе магчымасьць самастойна аднавіць дзеяздольнасць.

    Розныя псіхічныя расстройствы могуць стаць сур’ёзным абмежаваннем грамадзянскіх правоў. Згодна з арт.29 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, грамадзянін, які з прычыны псіхічнага расстройства (душэўнай хваробы або недаўсціпу) не можа разумець значэння сваіх дзеянняў або кіраваць сваімі дзеяннямі, можа быць прызнаны судом недзеяздольным. Фактычна, страта дзеяздольнасці з’яўляецца сур’ёзным абмежаваннем, якое пазбаўляе чалавека права самастойна вырашаць практычна ўсе пытанні свайго жыцця.

  • Тэндэр на ажыццяўленне паслугі камунікацыйнага аўдыту

    11 верасня 2013

    Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”, (далей Установа) аб’яўляе аб правядзенні адкрытага тэндэру па аказанні паслугі камунікацыйнага аўдыту.

    Даведка аб заснаванні (факт -ліст):

    Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, створанай Заснавальнікам для ажыццяўлення асветніцкіх, праваабарончых функцыяў некамерцыйнага характару і дзейнічае ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам. Зарэгістраваная 25 сакавіка 2010. Заснавальнікам і ўласнікам з’яўляецца прыватная асоба. Адрас: г. Мінск, вуліца Варанянскага, дом 50, корпус 4, офіс 101. Тэлефон/факс +375 17256 0829. e-mail: info@disright.org , www.disright.org

  • Інфармацыйны бюлетэнь (жнівень, 2013)

    9 верасня 2013

    Выйшау у свет 13-ы нумар штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня Офіса па правах людзей з інваліднасцю. Адказы на актуальныя прававыя пытанні, свежыя навіны Беларусі і замежжа, лічбы, факты і каментары.

  • Упершыню Беларусь прыме ўдзел у глабальным мерапрыемстве 2013 Strasbourg Freedom Drive

    7 верасня 2013

    У гэтым годзе Офіс па правах людзей з інваліднасцю стаў членам Еўрапейскай сеткі незалежнага жыцця (European Network on Independent Living / (ENIL), гэта адкрыла магчымасць удзелу ў маштабным міжнародным мерапрыемстве Freedom Drive ("Кампанія свабоды") . Freedom Drive - гэта колькідзённая канферэнцыя (у гэтым годзе яна пройдзе ў Страсбургу з 9 па 12 верасня), якая складаецца з тэматычных семінараў, сустрэчаў і дыскусіяў, скіраваных на ўзаемадзеянне і ўмацаванне грамадскага руху.

    У гэтым годзе на Freedom Drive будуць абмяркоўваць правы людзей з інваліднасцю, Канвенцыю аб правах інвалідаў і асаблівасці яе дзеяння ў розных краінах Еўропы. Плануецца, што будуць агучаныя рэальныя праблемы, з якімі сутыкаюцца людзі з інваліднасцю ў розных краінах: гэта безбар'ернае асяроддзе, права роўнага доступу да паслуг, дыскрымінацыя жанчын-інвалідаў і гэтак далей.

  • МНС падтрымлівае ініцыятыву Офіса па ўвядзенні страхавых выплат пацярпелым работнікам пры ўсталяванні ўзаемнай віны

    23 жніўня 2013

    Згодна з дзейным заканадаўствам, сёння да страхавых не адносяцца выпадкі, калі прычыненне шкоды здароўю застрахаванай асобы наступіла з прычыны парушэння ёй правілаў тэхнікі бяспекі, а таксама ў выпадку ўзаемнай віны работніка і наймальніка. Такім чынам, не прадугледжана страхавая выплата пацярпеламу.

    Аднак звароты ў грамадскую прыёмную Офіса па правах людзей з інваліднасцю кажуць пра тое, што нярэдка менавіта халатнасць працадаўцы становіцца першапрычынай няшчасных выпадкаў на працы. Аб адным з такіх прыкладаў мы ўжо пісалі.

  • Самастойнае працаўладкаванне: як стаць рамеснікам?

    16 жніўня 2013

    Як займацца любімай справай і пры гэтым працаваць у зручны час? Чаго гэта будзе каштаваць і куды звярнуцца? Аказваецца, пачаць сваю справу можна ўсяго за дзень-два.

    Пад рамесніцкай дзейнасцю разумеецца непрадпрымальніцкая дзейнасць фізічных асобаў па вырабу і рэалізацыі тавараў, выкананні работаў, аказанні паслуг з прымяненнем ручной працы і інструмента, якая ажыццяўляецца самастойна, без прыцягнення іншых фізічных асобаў паводле працоўных грамадзянска-прававых дагавораў і скіраваная на задавальненне бытавых патрэбаў грамадзянаў.

  • Што рабіць, калі не даюць дадатковы адпачынак?

    16 жніўня 2013

    Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь ад 26 лiпеня 1999 года № 296-3 рэгулююцца пытанні, звязаныя з прадастаўленнем адпачынку без захавання заработнай платы. Так, згодна з арт. 189, наймальнік абавязаны на жаданне работніка прадаставіць адпачынак без захавання заработнай платы працягласцю да 14 каляндарных дзён пэўным катэгорыям работнікаў, у тым ліку інвалідам, якія працуюць на вытворчасцях, у цэхах і на ўчастках, спецыяльна прызначаных для працы гэтых асобаў. Жаданне работніка звычайна выяўляецца шляхам напісання наймальніку пісьмовай заявы з просьбай аб прадастаўленні адпачынку.

  • Старонкі