Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Як зрабіць нефармальную адукацыю даступнай для ўсіх?

10/04/2014
Спецыялісты Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы ў супрацоўніцтве з экспертамі Офіса па правах людзей з інваліднасцю падрыхтавалі рэкамендацыі па інклюзіі ў сферы нефармальнай адукацыі. Гэтая праца для Беларусі унікальная, паколькі раней пра інклюзію калі і казалі, то пераважна ў разрэзе традыцыйнага адукацыі.
 
Калі грамадскія арганізацыі, адукацыйныя гурткі, курсы возьмуць за аснову падрыхтаваныя парады, гэта значна пашырыць магчымасці людзей з інваліднасцю вучыцца, атрымліваць новыя веды і навыкі. Гэта ў цэлым зробіць больш даступнай ўсю сістэму нефармальнай адукацыі.
 
Акрамя таго, падкрэслівае выканаўчы дырэктар Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы Андрэй Ляўко, для многіх арганізацяў, асабліва камерцыйных, гэта можа стаць перавагай, якія дазволіць канкураваць з іншымі арганізацыямі, якія прадстаўляюць адукацыйныя паслугі на платнай аснове.
 
Рэкамендацыі па інклюзіі нефармальнай адукацыі складаюцца з сямі блокаў: уступная і заключная часткі даюць агульнае бачанне сітуацыі ў Беларусі, астатнія часткі раскрываюць асаблівасці адукацыі асобаў з рознымі відамі інваліднасці. Гэтыя рэкамендацыі дазволяць планаваць адукацыйныя праграмы з улікам патрэбаў розных групаў, у тым ліку для людзей са слабым слыхам, для тых, якія слаба бачаць і сляпых, тых, хто для перамяшчэння выкарыстоўвае каляску і г.д.
 
Створаныя рэкамендацыі - гэта спроба рэалізаваць "высокія" нормы і прынцыпы міжнароднай Канвенцыі аб правах інвалідаў на практыцы, адзначыў каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. Улік "асаблівасцяў" у сістэме нефармальнай адукацыі забяспечыць даступнасць адукацыі і, у перспектыве, дасць магчымасць людзям, якія маюць інваліднасць, канкураваць на рынку працы.