Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

  • 27 мая 2014

    “Мова нанова” пра людзей з інваліднасцю: галоўнае не слова, а паняцце

    Якія паняцці варта ведаць пра інваліднасць, як паводзіць сябе з людзьмі, якім яна ўласцівая, і што рабіць, каб не адчуваць сябе выключаным з жыцця грамадства, распавядалі ўдзельнікі моўных курсаў учора. Тэмай заняткаў стала “Інваліднасць па-беларуску”, мерапрыемства ладзілася ў межах “Тыдня Даступнасці 2014”.

    – На курсы ходзіць вельмі шмат людзей, і мы разумеем грамадскую адказнасць, таму і ўздымаем такія тэмы, – распавядае арганізатар Глеб Лабадзенка. – Са слухачамі мы ўжо размаўлялі пра правы чалавека, будуць тэмы пра экалогію і гендар. Наша грамадства малаадукаванае ў гэтых накірунках, але без гэтых ведаў немагчыма ўявіць сучаснага еўрапейскага чалавека, што прызнае агульначалавечыя каштоўнасці.

  • 22 мая 2014

    "Інваліднасць па-беларуску": жадаеш ведаць больш?

    У межах Тыдня Даступнасці папулярныя лінгвістычныя заняткі “Мова Нанова” будуць прысвечаны тэме інваліднасці і даступнасці ў самым шырокім азначэнні гэтага паняцця.

    Тэматычныя заняткі пачнуцца а 19 гадзіне 26 мая 2014 года ў галерэі сучаснага беларускага мастацтва “Ў” (Мінск, пр.Незалежнасці, 37а).

    Як распавяла дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Эніра Браніцкая, арганізатары падрыхтавалі для навучэнцаў шмат сюрпрызаў. Да прыкладу, складзены кішэнны слоўнічак па тэме, у якім асноўныя тэрміны не толькі перакладаюцца, але і даецца іх дакладнае вызначэнне, тлумачыцца, у якіх выпадках трэба выкарыстоўваць той ці іншы выраз.

  • 13 мая 2014

    У Беларусі стартуе Тыдзень Даступнасці 2014 (+ праграма)

    У Беларусі стартуе Тыдзень Даступнасці. Калі вы падзяляеце нашыя мэты і задачы, то вашы мерапрыемствы могуць стаць часткай нашага мерапрыемства! Даступнасць для ўсіх - больш магчымасцяў для кожнага.

  • 10 красавіка 2014

    Як зрабіць нефармальную адукацыю даступнай для ўсіх?

    Спецыялісты Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы ў супрацоўніцтве з экспертамі Офіса па правах людзей з інваліднасцю падрыхтавалі рэкамендацыі па інклюзіі ў сферы нефармальнай адукацыі. Гэтая праца для Беларусі унікальная, паколькі раней пра інклюзію калі і казалі, то пераважна ў разрэзе традыцыйнага адукацыі.
     
    Калі грамадскія арганізацыі, адукацыйныя гурткі, курсы возьмуць за аснову падрыхтаваныя парады, гэта значна пашырыць магчымасці людзей з інваліднасцю вучыцца, атрымліваць новыя веды і навыкі. Гэта ў цэлым зробіць больш даступнай ўсю сістэму нефармальнай адукацыі.
  • 8 красавіка 2014

    Нацыянальныя СМІ пішуць пра занятасць людзей з інваліднасцю мала і павярхоўна

    Такія вынікі новага даследавання, праведзенага спецыялістамі Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі і Офіса па правах людзей з інваліднасцю. Працаўладкаванне і занятасць людзей з інваліднасцю закранаюць менш чвэрці ўсіх публікацыяў, прысвечаных тэме інваліднасці. Такія высновы робяць даследчыкі на аснове аналізу нацыянальных СМІ – друкаваных і інтэрнэт-рэсурсаў. Дарэчы, у даследаванні удзельнічалі такія тыражныя друкаваныя выданні, як "Аргументы і Факты", "Беларусы і Рынак", "Рэспубліка", "Народная газета", "СБ - Беларусь сегодня", "БелГазета", "Дело" і іншыя.

  • Старонкі

    Фото