Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

  • 7 красавіка 2014

    8 красавіка адбудзецца прэзентацыя даследавання «Праблема працаўладкавання людзей з інваліднасцю ў люстэрку СМІ»

    Паважаныя калегі!
     
    8 красавіка адбудзецца прэзентацыя даследавання "Праблема працаўладкавання людзей з інваліднасцю ў люстэрку СМІ".
     
    Даследаванне праведзена Навукова-даследчай установай "Аналітычная група "ЦЕТ" (Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі) з ініцыятывы асветніцкай праваабарончай установы "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" у лютым-сакавіку 2014 года.

     

  • 16 сакавіка 2014

    Веданне моваў і цёплае стаўленне робяць Сочы больш даступнымі

    Мы працягваем трансляцыі з Сочы. Сёння каардынатар праектаў Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі раскажа пра "новы расійскі" сэрвіс і людзей, якія прыехалі ў гэты горад дапамагаць у якасці валанцёраў на Паралімпійскіх гульнях.

    Кожны з валанцёраў у горадзе мае сваё "месца прыпіскі" – адвесці яго туды, куды вам трэба, наўрад ці атрымаецца. Аднак можна быць упэўненым: без дапамогі ў "новым" месцы не застанецеся, распавядае Сяргей Драздоўскі.

  • 12 сакавіка 2014

    Транспарт у Сочы даступны ад аэрапорта да ... хакейнага поля!

    Мы пачынаем цыкл прамых уключэнняў са сталіцы цяперашніх Паралімпійскіх гульняў, на сувязі – каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі

    Немалыя грошы былі ўкладзеныя ў архітэктурную даступнасць Сочы. За некалькі дзен да адкрыцця Зімовых Паралімпійскіх гульняў, як паведамлялася, больш за тысячу аб'ектаў гарадской інфраструктуры былі прызнаныя даступнымі. Сочы стаў "паддоследным трусікам" Расіі – першым горадам, дзе ўрад вырашыў рэалізаваць праграму даступнага горада, то бок такога населенага пункта, у якім будзе зручна ўсім жыхарам і гасцям незалежна ад наяўнасці інваліднасці. Планавалася, што будзе ўдасканалена ўсё: транспарт, дарогі, розныя аб'екты грамадскай і, вядома, спартыўнай інфраструктуры.

  • 18 лютага 2014

    Даступнасць у лічбах і фактах: праект "Zero" апублікаваў сусветнай справаздачу за 2014 год

    Сетка з больш чым тысячы экспертаў па ўсім свеце працавала над гэтым дакументам. Разам яны стварылі карту прымянення Канвенцыі па правах інвалідаў у 130 краінах. Яны намінавалі 243 праекта на званне "Інавацыйная практыка – 2014", у намінацыі "Інавацыйная палітыка – 2014" было заяўлена 68 кандыдатаў. 

    У гэтым годзе ў справаздачы па праекце "Zero" вы знойдзеце вынікі па прымянення Канвенцыі, якія тычацца даступнасці ў 130 краінах, 54 інавацыйныя практыкі па даступнасці, 15 інавацыйных палітык у сферы даступнасці і ўніверсальнага дызайну.
  • 29 студзеня 2014

    Сусветныя тэндэнцыі ў даступнай адукацыі

    Якія сусветныя тэндэнцыі ў сферы вышэйшай адукацыі? Якія міжнародныя дакументы маюць палажэнні, якія тычацца вышэйшай адукацыі для людзей з інваліднасцю? Як падтрымліваюць студэнтаў з інваліднасцю замежныя ВНУ? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў дакладзе дырэктара Офіса па правах людзей з інваліднасцю Эніры Браніцкай "Міжнародныя стандарты і еўрапейская практыка ў сферы даступнасці вышэйшай адукацыі".

    На міжнародным узроўні асноўныя прававыя рамкі, якія ўплываюць на інклюзіўную адукацыю, утрымліваюцца ў шэрагу дакументаў:

  • Старонкі

    Фото