Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

  • 7 кастычніка 2013

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю пачынае фармаванне дзяржаўнай праграмы аб імплементацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь

    Мінск, 7 кастрычніка 2013 года. Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” пачынае новы этап інфармацыйнай кампаніі “Даступнасць” па фармаванні дзяржаўнай праграмы аб імплементацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь 2016-2021гг. Мерапрыемствы разлічаны на 24 месяцы.

    Мэта гэтага этапу кампаніі – паўплываць на змест і фармат дзяржаўных праграмаў у дачыненні да людзей з інваліднасцю, з мэтай іх арыентацыі на нормы Канвенцыі аб правах інвалідаў.

  • 14 верасня 2013

    Ці можна аднавіць дзеяздольнасць без удзелу апекуна?

    У грамадскую прыёмную Офіса па правах людзей з інваліднасцю звярнулася грамадзянка П. Будучы пазбаўленай дзеяздольнасці, яна страціла ўсе грамадзянскія правы і цяпер не мае магчымасці звяртацца ў якія-небудзь ўстановы самастойна – толькі праз свайго апекуна. Дачка, якая з’яўляецца апекуном, паводле словаў грамадзянкі П., не ідзе на кантакт, адмаўляецца ўдзельнічаць у працэдуры аднаўлення дзеяздольнасці. Грамадзянка П. цікавіцца, ці ёсць у яе магчымасьць самастойна аднавіць дзеяздольнасць.

    Розныя псіхічныя расстройствы могуць стаць сур’ёзным абмежаваннем грамадзянскіх правоў. Згодна з арт.29 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, грамадзянін, які з прычыны псіхічнага расстройства (душэўнай хваробы або недаўсціпу) не можа разумець значэння сваіх дзеянняў або кіраваць сваімі дзеяннямі, можа быць прызнаны судом недзеяздольным. Фактычна, страта дзеяздольнасці з’яўляецца сур’ёзным абмежаваннем, якое пазбаўляе чалавека права самастойна вырашаць практычна ўсе пытанні свайго жыцця.

  • 11 верасня 2013

    Тэндэр на ажыццяўленне паслугі камунікацыйнага аўдыту

    Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”, (далей Установа) аб’яўляе аб правядзенні адкрытага тэндэру па аказанні паслугі камунікацыйнага аўдыту.

    Даведка аб заснаванні (факт -ліст):

    Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, створанай Заснавальнікам для ажыццяўлення асветніцкіх, праваабарончых функцыяў некамерцыйнага характару і дзейнічае ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам. Зарэгістраваная 25 сакавіка 2010. Заснавальнікам і ўласнікам з’яўляецца прыватная асоба. Адрас: г. Мінск, вуліца Варанянскага, дом 50, корпус 4, офіс 101. Тэлефон/факс +375 17256 0829. e-mail: info@disright.org , www.disright.org

  • 30 чэрвеня 2013

    Блог "Ад Даступнасці да Роўнасці"

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю адкрывае блог для абмеркавання і развіцця тэмы даступнасці "Ад Даступнасці да Роўнасці" http://serge.drozdovsky.blog.tut.by/

    Загалоўная тэма блога - экспазіцыя "Сімвал Даступнасць", створаная ў рамках інфармацыйнай кампаніі "Даступнасць" і па выніках конкурсу "Стварэнне сімвала Даступнасць".

    "У блогу Вы можаце ўбачыць online-версію шорт-ліста конкурсу "Стварэнне сімвала Даступнасць".

  • 21 чэрвеня 2013

    Экспазіцыя "Сімвал Даступносць"

    У рамках інфармацыйнай кампаніі "Даступнасць" і паводле вынікаў конкурсу "Стварэнне сімвала Даступнасць" Офіс па правах людзей з інваліднасцю адкрывае экспазіцыю “Сімвал Даступнасць”.

    “Гэта не стацыянарная выстава, - распавядае каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. - У яе няма пэўнага месца або гадзін працы. Мы будзем прадстаўляць нашу экспазіцыю ўсюды, дзе ёсць магчымасць паказаць яе людзям, зацікаўленым тэмай Даступнасці і правоў людзей з інваліднасцю. Экспазіцыя з’яўляецца цяпер прамежкавым вынікам праведзенага намі конкурсу “Стварэнне сімвала Даступнасць”, дзе кожны меў магчымасць прадставіць сваё бачанне сімвала Даступнасці. Але, як кажуць, колькі аўтараў, столькі і меркаванняў. Нават кампетэнтнаму журы было складана вызначыцца з пераможцам. Вынікі конкурсу неадназначныя і неканчатковая. І наша экспазіцыя - гэта, перш за ўсё, запрашэнне да дыскусіі, як візуалізаваць паняцце Даступнасці, растлумачыць яго, зрабіць зразумелым і агульным”.

  • Старонкі

    Фото