Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

  • 12 сакавіка 2013

    Даступнасць для мяне – гэта…

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю пачынае новы этап інфармацыйнай кампаніі «Даступнасць». Яго задача - візуалізаваць і пашырыць разуменне даступнасці ў сферы інваліднасці. «Паняцце даступнасці ахоплівае ўсе сферы жыцця. Яно ўключае ў сябе архітэктурную даступнасць, даступнасць паслуг, сэрвісаў, інфармацыі, даступнасць адукацыі і працаўладкавання. Гэта і многае іншае забяспечвае людзям з інваліднасцю іх права весці паўнавартаснае жыццё і права быць улучанымі ў жыццё грамадства, - распавядае каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.

  • 11 сакавіка 2013

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю аб'яўляе творчы конкурс «Стварэнне сімвала «ДАСТУПНАСЦЬ»

    Сімволіка адыгрывае вялікую ролю ў жыцці грамадства. Ці тое дарожная разметка, рэкламны постэр, ці то паштоўка. Убачыўшы знаёмы знак, мы адразу разумеем, аб чым ідзе гаворка. Часта сімвал больш зразумелы, чым шматлікія словы. І яго прызначэнне - інфармаваць аб праблеме, заяўляць пра тую з'яву, якую ён пазначае, служыць сігналам да дзеяння або заклікам змяніць што-небудзь.

  • 7 сакавіка 2013

    Конкурс эсэяў «Даступнасць і Інваліднасць» подвёў вынікі

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю падвёў вынікі конкурсу эсяў «Даступнасць і Інваліднасць». У гэтым годзе члены журы былі аднадушныя - перамагла праца «Вучні, якіх не чакалі» Ірыны Дзергачовай. Эсэй прысвечаны даступнасці адукацыі для дзяцей з інваліднасцю, у прыватнасці, для дзяцей з аўтызмам. «Гэтая праблема важная для мяне таму, што маё малодшае дзіця - аўтыст. І я не па чутках ведаю, як школы не хочуць прызнаваць такіх дзяцей, не хочуць прымаць, не хочуць бачыць. А бо амаль усе дзеці-ауцяты - з нармальным узроўнем інтэлекту. Рукі, ногі, галава - усё нармальнае і ўсё на месцы.

  • 4 сакавіка 2013

    Даступнасць прававой дапамогі людзям з інваліднасцю

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю правёў 28 лютага 2013 года круглы стол «Даступнасць прававой дапамогі людзям з інваліднасцю». Мерапрыемства прайшло ў рамках інфармацыйнай кампаніі «Даступнасць». Партнёрам падзеі выступіла Юрыдычная клініка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

  • 11 снежня 2012

    Конкурс эсэ «Даступнасць і Інваліднасць»

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю абвяшчае конкурс эсэ «Даступнасць і Інваліднасць».

    Пераможцу чакае каштоўны прыз - ноўтбук!

    Мэтай Конкурсу з'яўляецца пашырэнне ведаў аб праблематыцы правоў людзей з інваліднасцю ў Беларусі, прасоўванне ідэяў роўнага ўдзелу, даступнасці і ўключэння для кожнага, развіццё экспертнага патэнцыялу ў сферы правоў людзей з інваліднасцю ў нашай краіне.

  • Старонкі

    Фото