17 мая стартуе ўнікальная для Беларусі падзея – Тыдзень даступнасці. Форум, мэтай якога з’яўляецца павышэнне ўвагі і ўсведамлення праблемы даступнасці для людзей з інваліднасцю, пашырэнне разумення самога паняцця Даступнасць.
“Даступнасць – гэта не толькі безбар’ернае асяроддзе і пандусы, – каментуе Сяргей Драздоўскі, каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю. – Паняцце Даступнасць значна шырэшае. Гэта эканамічная і архітэктурная даступнасць, даступнасць адукацыі і працаўладкавання, даступнасць сувязі і інфармацыі, ды многае іншае. Даступнасць ахоплівае ўсе сферы жыцця чалавека, незалежна ад таго, ці ёсць у яго інваліднасць ці не. Чалавек хоча карыстацца інтэрнэтам, падарожнічаць, мець стасункі, працаваць і ствараць матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці, забяспечваючы тым самым сабе годны лад жыцця. Ён хоча весці нармальнае паўнавартаснае жыццё”.