Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

  • У Нью-Ёрку адбудзецца Чацвёртая сесія Канферэнцыі дзяржаў-удзельніц Канвенцыі аб правах інвалідаў

    18 жніўня 2011

    Чацвёртая сесія Канферэнцыі дзяржаў-удзельніц Канвенцыі аб правах інвалідаў пройдзе ў перыяд з 7 па 9 верасня 2011 года ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку (ЗША).

    Тэма чацвёртай сесіі - "Забяспечваючы развіццё, рэалізуючы Канвенцыю аб правах інвалідаў". Падтэмы Канферэнцыі будуць наступныя: "Рэалізацыя Канвенцыі праз міжнароднае супрацоўніцтва", "Палітычны і грамадзянскі ўдзел" і "Праца і занятасць".

    Бюро:

    Старшыня: Швецыя 

    Намеснікі старшыні: Венгрыя, Ямайка, Сьера-Леонэ і Тайланд.

  • Трэці міжнародны злёт маладых інвалідаў пройдзе ў Беларусі

    18 жніўня 2011

    У перыяд з 21 па 29 жніўня ў Беларусі (база адпачынку «Дружба», што ў раёне возера Вяча) пройдзе Трэці міжнародны злёт маладых інвалідаў. Не выпадкова арганізатарам мерапрыемства выступіла «Беларускае таварыства інвалідаў». Бо развіццё маладых інвалідаў і ўключэнне іх у паўнавартаснае грамадскае жыццё з'яўляецца адной з прыярытэтных задач гэтага грамадскага аб'яднання.

  • Офіс па правах людзей з інваліднасцю на 3-м міжнародным злёце маладых інвалідаў

    15 жніўня 2011

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю прыме ўдзел у 3-м міжнародным злёце маладых інвалідаў, які пройдзе ў Беларусі ў перыяд з 21 па 29 жніўня. У рамках лёту спецыялісты Офіса правядуць прэзентацыю «Правы людзей з інваліднасцю ў сістэме правоў чалавека».

  • Інфармаванне людзей з інваліднасцю аб іх правах - галоўная задача Офіса па правах людзей з інваліднасцю

    3 жніўня 2011

    Супрацоўнікі Офіса па правах людзей з інваліднасцю правялі рабочую сустрэчу з жыхарамі Дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў № 1 у Мінску. Тэма сустрэчы: Правы чалавека з інваліднасцю ў Рэспубліцы Беларусь. Заканадаўства, якое рэгулюе пытанні правоў чалавека з інваліднасцю.

  • Офіс па правах людзей з інваліднасцю на трэнінгу па суправаджэнні інвалідаў-калясачнікаў

    28 ліпеня 2011

    У перыяд з 19 па 22 ліпеня Нацыянальны аэрапорт «Мінск-2» праводзіў навучанне свайго персаналу па суправаджэнні інвалідаў-калясачнікаў ў аэрапорце да і пасля палёту. Трэнерамі сталі прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў і аб`яднанняў у сферы інваліднасці: Сяргей Драздоўскі (Офіс па правах людзей з інваліднасцю), Іна Дзігілевіч (ГА "Рэспубліканская Асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў»), Алег Гладкі (рэабілітацыйны цэнтр «Эліёс» пры Доме міласэрнасці).

  • Офіс па правах людзей з інваліднасцю адчыніўся ў Беларусі!

    7 ліпеня 2011

    Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пачатку работы, заявіў каардынатар Офіса Сяргей Драздоўскі.

  • Фотарэпартаж з прэс-канферэнцыі 28 чэрвеня

    5 ліпеня 2011

    28 чэрвеня 2011 года ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная адкрыццю асветніцкай праваабарончай установы «Офіс па правах людзей з інваліднасцю».

  • Адкрыўся офіс па правах людзей з інваліднасцю!

    4 ліпеня 2011

    Паважаныя наведвальнікі! Дарагія сябры!

  • Старонкі