Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

  • 18 чэрвеня 2013

    Лекцыі Тыдня Даступнасці (Відэа)

    У рамках падзеі "Тыдзень Даступнасці" прайшлі публічныя лекцыі і майстар-класы. Мы прапануем Вашай увазе online-версіі мерапрыемстваў.

    Майстар - клас "Як зрабіць даступны сайт". Спікер: Аляксандр Севярын (Беларусь).

  • 3 чэрвеня 2013

    Эксперт Тыдня Даступнасці: Марына Хадзіна - кіраўнік кар'ерных сэрвісаў кампаніі Head Hunter

    Сёння на постсавецкай прасторы вельмі востра стаіць праблема працаўладкавання інвалідаў, і Беларусь не з'яўляецца выключэннем. Каб праблема не заставалася такой, а вырашалася ў максімальна сціснутыя тэрміны, патрэбныя зацікаўленыя ў гэтым людзі. Напрыклад, як кіраўнік кар’ерных сэрвісаў кампаніі Head Hunter Марына Хадзіна, якая прыехала ў Мінск, каб прачытаць лекцыю аб наяўнай праблеме.

    “Лекцыя атрымалася насычанай па змесце і па ўцягнутасці публікі. Госці актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы і, не саромеючыся, задавалі хвалюючыя іх пытанні. Падабраўся цікавы склад спікераў: партал працы, цэнтр занятасці насельніцтва і прадстаўнік, які з’яўляецца якасным экспертам у метадалогіі і крытэрах ІПР, што дазволіла абмеркаваць праблему з розных гледзішчаў.

  • 31 мая 2013

    Вынікі Тыдня Даступнасці

    У перыяд з 17 па 22 мая ў рамках інфармацыйнай кампаніі “Даступнасць” у Мінску прайшла ўнікальная для нашай краіны падзея “Тыдзень Даступнасці”, прысвечаная пытанням усіх відаў Даступнасці для людзей з інваліднасцю. Арганізатарам мерапрыемства выступіла асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”. Тыдзень Даступнасці складаўся з 16 мерапрыемстваў: публічныя лекцыі і дыскусія, майстар-класы, форум даступнасці, паказы фільмаў і сацыяльных ролікаў, цырымоніі адкрыцця і ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на сімвал даступнасці.

  • 21 мая 2013

    Публічная лекцыя "Даступнасць навакольнага свету і шляхі адвакатавання заканадаўства аб даступнасці"

    Спікер: Капка Панаётава (Балгарыя)

    Публічную лекцыю "Даступнасць навакольнага свету і шляхі адвакатавання заканадаўства аб даступнасці" правядзе вядомая балгарская праваабаронца і актывістка руху за незалежнае жыццё людзей з інваліднасцю, Капка Панаётава (Балгарыя). Лекцыя будзе прысвечана таму, як ад тэорыі даступнасці перайсці да практычнага замацавання ў заканадаўстве прынцыпаў даступнасці, як абараніць свае правы ў пытаннях даступнасці.

    Мерапрыемства адбудзецца 21 мая. Пачатак у 16.00. Уваход вольны. Адрас: Мінск, праспект Пераможцаў, дом 51, ​​галерэя «PRезентацыя».

  • 20 мая 2013

    Практычны майстар-клас "Маніторынг безбар'ернага асяроддзя"

    Спікеры: Галіна Крот, Яўген Шаўко (Беларусь)

    Пытанні архітэктурнай Даступнасці вельмі востра стаяць у нашай краіне. Маніторынгі безбар'ернага асяроддзя, якія праводзяцца грамадскімі арганізацыямі, паказваюць, што агульная даступнасць інфраструктуры не перавышае 35%, а 9 з 10 чалавек з інваліднасцю не могуць паўнавартасна карыстацца ўласным жыллём, бесперашкодна выходзіць і вяртацца дадому, што з'яўляецца прамым парушэнне правоў чалавека. Офіс па правах людзей з інваліднасцю сумесна з удзельнікамі кааліцыі "Даступнасць" у рамках праекта "Маніторынг безбар'ернага асяроддзя" распрацавалі і выдалі "Дапаможнік дзеля маніторынгу даступнасці архітэктурных аб'ектаў, будынкаў і збудаванняў для людзей з інваліднасцю" і "Інструмент для абследавання даступнасці аб'ектаў для людзей з інваліднасцю і іншых катэгорыяў фізічна аслабленых асобаў".

  • Старонкі

    Фото