Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

  • 14 мая 2013

    Эксперты Тыдня Даступнасці

    17 мая стартуе ўнікальная для Беларусі падзея – Тыдзень даступнасці. Форум, мэтай якога з’яўляецца павышэнне ўвагі і ўсведамлення праблемы даступнасці для людзей з інваліднасцю, пашырэнне разумення самога паняцця Даступнасць.

    “Даступнасць – гэта не толькі безбар’ернае асяроддзе і пандусы, – каментуе Сяргей Драздоўскі, каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю. –  Паняцце Даступнасць значна шырэшае. Гэта эканамічная і архітэктурная даступнасць, даступнасць адукацыі і працаўладкавання, даступнасць сувязі і інфармацыі, ды многае іншае. Даступнасць ахоплівае ўсе сферы жыцця чалавека, незалежна ад таго, ці ёсць у яго інваліднасць ці не. Чалавек хоча карыстацца інтэрнэтам, падарожнічаць, мець стасункі, працаваць і ствараць матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці, забяспечваючы тым самым сабе годны лад жыцця. Ён хоча весці нармальнае паўнавартаснае жыццё”.

  • 8 мая 2013

    Фільмы Тыдня Даступнасці

    ПРАЦА З БАЛОТА РОБІЦЬ ЗАЛОТА

    Аўтар: Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь і тэлестудыяй “Новы горад”.

    Час: 26 хвілін 30 секунд

    Краіна: Беларусь

  • 30 красавіка 2013

    Стань валанцёрам Тыдня Даступнасці

    Дарагія сябры!

    Звяртаемся да Вас з просьбай аб працы валанцёрамі падчас падзеі “Тыдзень Даступнасці”. Перыяд з 17 па 21 траўня. Час - з 15.00 да 20.00 (можна вар’іраваць).

    Валанцёры будуць прысутнічаць на мерапрыемстве і выконваць наступныя віды работ:

    - Сустрэча гасцей
    - Рэгістрацыя
    - Мантаж/дэмантаж абсталявання і стэндаў
    - Дапамога арганізатарам

  • 29 красавіка 2013

    Тыдзень Даступнасці ў Мінску

    Упершыню ў Рэспубліцы Беларусь у рамках інфармацыйнай кампаніі “Даступнасць” будзе праводзіцца Тыдзень Даступнасці, прысвечаны пытанням ўсіх відаў даступнасці для людзей з інваліднасцю. Арганізатарам мерапрыемства выступіць асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”. Падзея пройдзе пад дэвізам “Ад даступнасці да роўнасці”.

  • 30 сакавіка 2013

    Публічная лекцыя ў падтрымку конкурсу «Стварэнне сімвала Даступнасць»

    Запрашаем Вас наведаць публічную лекцыю і дыскусію TUT.BY на тэму «Як стварыць зразумелы лагатып, адпаведны брэнду». Лекцыя

  • Старонкі

    Фото